16:00 20.03.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У баранавіцкіх аўтобусах загаварылі па-беларуску
14:07, 20 Марта | Сяргей Карабанаў,
Па просьбе жыхароў усе моўныя інфарматары на гарадскіх амаршрутах пяройдуць са звыклага "великого и могучего" на паўзабытую родную мову.
Аўтаматычныя моўныя інфарматары з’явіліся ў баранавіцкіх аўтобусах прыкладна год таму. Кіраўніцтва аўтапарку чамусці вырашыла не браць прыклад з сталіцы Беларусі, дзе ў аўтобусах прыпынкі абвяшчаюць на роднай мове, а пайсці сваім шляхам – абвяшчаць па-руску. Але з гэтым змірыліся не ўсе. У канцы 2006 года трое жыхароў, у тым ліку кіраўнік мясцовай філіі ТБМ Віктар Сырыца, запісаліся на прыём да дырэктара аўтапарка з просьбай перакласці аб’явы ў транспарце на беларускую мову.
– Ненармальна, што дзяржаўныя прадпрыемствы амаль не выкарыстоўваюць яе, і жыхары Баранавіч чуюць роднае слова ўсё менш, – расказвае Сырыца.
Кіраўніцтва аўтапарка абдумала прапановы і ў пачатку 2007 года моўныя інфарматары пачалі перазапісвацца.
– Гэта вымагае ў нас вялікіх намаганняў: у нас аж 24 маршруты, на кожным з якіх зусім не адзін аўтобус. Але праз некалькі месяцаў праца будзе поўнасцю завершана, пачаты працэс ужо незваротны, – лічыць намеснік дырэктара аўтапарка па агульных пытаннях і інфармацыйнай працы Іван Лапкоўскі. – Мы зразумелі: беларускамоўнае абвяшчэнне прыпынкаў стане гонарам нашага горада.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме