22:45 19.03.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У БНФ глядзяць кіно
21:01, 19 Марта |
На ўправе БНФ у дадзены момант працягваецца шырокая кінематаграфічная прэзэнтацыя. Зараз ідзе фільм Міраслава Дэмбіньскага «Ўрок беларускай мовы». Перад гэтым прайшлі паказы стужак Юрыя Хашчавацкага «Плошча» і Сяргея Патаранскага «Ў сьнегах драмае вясна». У прамежку была прадстаўленая кніга «Плошча Каліноўскага».
Арганізатары не зьбіраліся спыняць імпрэзу на час акцыяў на Плошчы Каліноўскага: як яны патлумачылі, паказ будзе працягвацца якраз для тых, хто зараз ісьці на Плошчу не зьбіраецца.
Перад аўдыторыяй выступіў паўнамочны прадстаўнік Швецыі сп. Эрыксан. Трэба адзначыць, што яго прамова прагучала на добрай беларускай мове (прычым не па паперцы, а наўпрост). Ён пажадаў посьпехаў барацьбітам за свабоду Беларусі і выказаў агульнаеўрапейскую салідарнасьць зь імі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме