01:01 14.03.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Увечары ў сталіцы адбыліся затрыманні і ператрусы
23:46, 13 Марта |
За 12 дзён да Дня Волі беларускія улады вырашылі “падстрахавацца”. Сёння, у 22.10 быў затрыманы Вінцук Вячорка - адзін з тых, хто падпісаў заяўкі на правядзенне акцыі 25 сакавіка. Літаральна за гадзіну да гэтага быў арыштаваны Вячаслаў Сіўчык. Яго забралі з плошчы Якуба Коласа, дзе ён знаходзіўся ў кампаніі сваіх сяброў. Таксама ўвечары распачаўся ператрус у кватэры прэсавага сакратара “Маладого Фронту” Барыса Гарэцкага. Супрацоўнікі КДБ спрабавалі зламаць дзверы ў кватэру маладзёвага актывіста, калі яго не было дома. Раней яны зрабілі ператрус на кватэры ягонай маці, дзе прапісаны Барыс.
Нажаль, падрабязнасці затрымання Вячэслава Сіўчыка дагэтуль невядомы. Анднак Вячэслаў паспеў скінуць сябрам SMS-паведамленне, што яго прывязлі на Акрэсціна.
Што дачыцца затрыманная Вінцука Вячоркі, то вядома, што на працягу некалькіх гадзінаў сядзіба Партыі БНФ была абложаная супрацоўнікамі АМАПу. Прыкладна ў 19:20 Вінцука Вячорку з дачкой Ружанай ўдалося вывезьці зь сядзібы ў бясьпечнае месца, пры гэтым за аўтамабілем да самага канца вісеў "хвост". У 22:20 Вінцук Вячорка быў арыштаваны каля ўваходу ў сваю кватэру. Два хлопцы ў цывільным перагарадзілі дарогу, прадставіліся супрацоўнікамі спэцназу, паведамілі пра затрыманне і папрасілі праехаць з імі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме