20:30 05.03.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ворша: Залунаў у паветры бел-чырвона-белы сьцяг
18:53, 5 Марта | Сяржук Гуминскі
3 сакавіка ў месцы Ворша ў цэнтры а 16:00 была разгорнутая расьцяжка, на якой была напісана: “Малады Фронт не спыніць!”. Яна была прымацаваная на плоце, які адыходзіць ад кавярні “Чэбурэчная”. Гэта ўсё было зроблена на галоўным скрыжаваньні месца, дзе знаходзяцца аўтобусныя прыпынкі, якія вядуць ва ўсе канцы Воршы. За тыя 40 хвілін расьцяжку маглі пабачыць недзе 1000-2000 людзей.
Гэтая акцыя сьведчыць пра тое, што ў Воршы гарачая вясна распачата.
На наступны дзень у Воршы праходзіла масавае сьвята “Провады зімы”. Прыкладна а палове на адзінаццатую гадзіну дня, калі на плошчы перад Палацам культуры Ільнокамбінату знаходзілася недзе 5000 чалавек, залунаў у паветры нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Актывісты Маладога Фронту разгарнулі нацыянальны сымбаль, прымацаваны да балёнікаў, і запусьцілі яго ў паветра. Адразу ў натоўпе ўзьнялася хваля, людзі пачалі ўздымаць галовы ў той бок, адкуль зьявіўся сьцяг. Пасьля чаго некалькі разоў гараджане праскандавалі нашае роднае “Жыве Беларусь!”
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме