17:15 27.02.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
В.Івашкевіч: «Я б рабіў не так, але не абураюся»
15:59, 27 Февраля |
Агітацыйныя матэрыялы, на якіх змяшчаюцца бела-красна-белы разам з чырвона-зялёным сцягам і дзе замест «Дзень Волі» напісана «Дзень беларускага адзінства», выклікалі рэзананс. Мы звярнуліся па каментар да намесніка старшыні БНФ і аргкамітэта па правядзенні Дня Волі Віктара Івашкевіча:
«Налепкі, пра якія ідзе гаворка, я б рабіў не так: без чырвона-зялёнага сцяга. Ды аргкамітэт свае запрашэнні на 25 сакавіка, якія будуць распаўсюджвацца на вуліцах і праз паштовыя скрыні, і рабіў інакш. З аргкамітэтам гэтыя налепкі не ўзгадняліся, як не ўзгадняўся і зварот Мілінкевіча да Лукашэнкі.
Але ніякага абурэння ці адмоўнага стаўлення ў мяне гэтыя налепкі не выклікаюць. Гэта канцэпцыя часткі тых, хто ўдзельнічае ў падрыхтоўцы мерапрыемства – а менавіта прыхільнікаў Мілінкевіча: канцэпцыя прымірэння. Можа, яна на каго і паўздзейнічае… Тым больш, што актыўна працуюць па падрыхтоўцы мерапрыемства толькі група Мілінкевіча і БНФ. “Зварот да беларускага народа” з запрашэннем на святкаванне, зацверджаны аргкамітэтам, распрацаваў БНФ. А прыхільнікі Мілінкевіча робяць свае крокі, якія лічаць мэтазгоднымі».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме