22:45 25.02.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Юшчанка закране чарнобыльскае пытанне под час сустрэчы з Лукашэнкам
21:32, 25 Февраля |
Зь ініцыятывы Чарнобыльскай камісіі Партыі БНФ на чале зь Юрасём Меляшкевічам быў дасланы зварот да прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі. Аб Гэтым паведамляе прэсавая служба Партыі БНФ. У звароце да кіраўніка краіны, на тэрыторыі якой адбылася чарнобыльская катастрофа, гаворыцца пра тое, што сёньня ў Беларусі ліквідатары аварыі фактычна пазбаўленыя льготаў у выніку зьмены закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС".
"Нармальнай практыкай стала непрызнаньне сувязі паміж захворваньнямі, на якія хварэюць ліквідатары, і фактам знаходжаньня ў зоне радыяктыўнага забруджваньня, пры гэтым ігнаруюцца аб’ектыўныя навуковыя зьвесткі, якія адназначна пацьвярджаюць наяўнасьць гэтай сувязі, - гаворыцца ў звароце. - А пералік захворваньняў, якія ў прынцыпе могуць быць прызнаныя радыяцыйнаабумоўленымі, пастаянна скарачаецца. Гэта пазбаўляе магчымасьці ліквідатараў-інвалідаў карыстацца законнымі льготамі. Спробы адстаяць свае правы праз суд не даюць вынікаў і ў некаторых выпадках цягнуцца гадамі".
Таксама ў звароце згадваецца праблема таго, што ў Беларусі шырока распаўсюджаная практыка звароту ў гаспадарчы абарот зямель, якія забруджаныя радыёнуклідамі.
Сканчваецца зварот просьбай да Віктара Юшчанкі закрануць чарнобыльскае пытаньне падчас перамоваў з Лукашэнкам.
Падпісалі зварот ліквідатары аварыі на ЧАЭС Васіль Сільверст, Іван Нікітчанка ды сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Валчанін.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме