14:45 19.02.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Гомелі невядомыя спрабавалі адчыніць уначы офіс АГП
12:50, 19 Февраля |
Уначы на 18 лютага ў Гомелі невядомыя зламысьнікі спрабавалі адчыніць офіс абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі на вуліцы Палеская, 52. Пра гэта праведаміў БелаПАН намесьнік старшыні арганізацыі Уладзімір Кацора.
Напярэдадні ў офісе амаль да поўначы былі наведвальнікі. Калі начны дзяжурны, сябра АГП, пайшоў праводзіць іх і вярнуўся прыкладна праз 2 гадзіны, зайсьці ў памяшканьне ён ужо ня здолеў. У двух замках мэталічных дзьвярэй прыватнага дому тырчалі рэшткі зламаных ключоў, якія па форме нібыта падыходзілі да замкоў, але не зьяўляліся арыгіналамі.
"Магчыма, такім чынам зламысьнікі хацелі сарваць сустрэчу лідэраў дэмакратычнай кааліцыі з актывам вобласьці. Яна была прызначаная на 14 гадзіну 18 лютага", - сказаў У.Кацора.
Сустрэча кіраўнікоў дэмакратычных партый: АГП — Анатоля Лябедзькі, БНФ — Вінцука Вячоркі і Партыі камуністаў беларускай — Сяргея Калякіна з
дэмакратычнымі актывістамі Гомельскай вобласці адбылася ў прызначаны тэрмін. Сябрам АГП удалося выцягнуць абломкі ключоў і адчыніць дзьверы.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме