17:30 15.02.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
14 лютага ўлады выкарысталі новы метад: масавыя правакацыі
15:33, 15 Февраля | Арцём Дарэўскі,
14 лютага я меў мажлівасць паўдзельнічаць у акцыі “Маладога Фронту”, прысвечанай Дню святога Валянціна. Па ўсім Менску (і некаторых іншых гарадах) адбываліся затрыманні актывістаў “МФ” . Сярод новых метадаў “павіншаваць” апазіцыянераў уладай быў ужыты наступны: людзей пільнавалі ля пад’ездаў. Калі чалавек выходзіў – яго хапалі, а калі не – то “цывільныя” проста дзяжурылі да самага вечара(!).
На плошчы імя Якуба Коласа затрымлівалі актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і сяброў Моладзі БНФ за... раздачу святочных паштовак, у якіх было змешчана віншаванне са святам. У той жа дзень прадстаўнікі БРСМ раздавалі такія ж паштоўкі, але іх абсалютна не чапалі і ў РУУСы не адвозілі. Карацей, у сілавых структураў 14-га пачаўся сапраўдны “калатун” – і яны імкнуліся ўсялякім чынам сапсаваць людзям свята.
Акцыя “Маладога Фронту”, як і было запланавана, пачалася а шостай вечара. Былі павіншаваны амбасады Францыі, Нямеччыны, Польшчы, Украіны і ЗША. Спачатку людзей было не вельмі шмат – крыху меней за 100. З усіх бакоў прысутнічалі “цывільныя” і аператары “таемнага тэлебачання”. Акцыя пачалася паленнем бенгальскіх агеньчыкаў і тэатралізаваным дзеяннем, пасля якога прамаўляў Барыс Гарэцкі і іншыя прадстаўнікі “МФ”. Удзельнікі акцыі скандавалі “Беларусь у Еўропу!” і “Жыве Беларусь!”. Пасля гэтага ўсе рушылі да французскай амбасады, дзе і павіншавалі французскага амбасадара. Там жа да шэсьця далучыўся Аляксандар Мілінкевіч з Інай Кулей. Перад французскай амбасадай залуналі нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сцяг, а таксама сцягі “Маладога Фронту” і Эўразвязу. У гэты момант ніякіх затрыманняў не было – мажліва дзякуючы таму, што ўлады не хацелі паказваць сваё спраўднае аблічча перад замежнымі амбасадарамі.
Далей шэсце працягнулася да нямецкай амбасады прз плошчу Каліноўскага. Тут пачаліся першыя непрыемнасці – каля цырульні “Мара” былі схоплены Барэс Гарэцкі, Сяржук Гумінскі і яшчэ чалавекі тры. Прычым пераапрануты АМАП дзейнічаў як сапраўдная банда злодзеяў – яны выбеглі з-пад цёмнай аркі і вельмі хутка ўцягнулі туды хлопцаў. Мілінкевіч вёў перамовы, каб іх вызвалілі, але дарэмна. Удзельнікі акцыі пачалі скандаваць “Свабоду палітвязням!”, “Ганьба!”, “Гарэцкаму – Свабоду!”. Толькі у 22.20 стала вядома, што затрыманых вызвалілі з РУУС. Правакацыя з боку ўладаў правалілася, бо яны хацелі забраць “галаву калоны”, каб шэсце самараспусцілася. Але гэтага не адбылося і шэсце працягнулася.
А потым была плошча Каліноўскага. Да шэсця далучаліся нават выпадковыя мінакі, і на плошчы нас стала каля 500 чалавек. Чуўся вокліч “Плошча наша!”, на многіх нахлынулі старыя эмоцыі і ўспаміны... Гэта наша Плошча і мы на яе вярнуліся! Зноў залунаў над ёй Бел-Чырвона-Белы Сцяг.
Удзельнікі акцыі рушылі далей. Правакацыі працягнуліся - “агрэсіўныя спартоўцы” зламалі вуду, на якой быў сцяг “МФ”, але яна была паспяхова заменена. Шэсце працягвалася яшчэ даволі доўга, мы павіншавалі нямецкую амбасаду, а потым і амбасаду ЗША. Перад амерыканскай амбасадай мы выканалі песню гурта NRM “Песні пра каханне”, і ўдзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца ў бок Нямігі.
Асобна хачу адзначыць новую тактыку “праваахоных” ворганаў. 14 лютага замест традыцыйных масавых затрыманняў быў выкарыстаны новы метад: масавыя правакацыі. Супрацоўнікі ў цывільным змяшаліся з натоўпам і паводзілі сабе на дзіва дрэнна: яны вельмі брудна лаяліся матам, рабілі выгляд, што камусьці тэлефануюць, і вельмі голасна крычалі пра ўдзельнікаў акцыі розныя непрыемныя рэчы, вырывалі ў людзей сцяжкі Еўразвязу з крыкам “Аддай, бля!”, часта білі людзей ззаду па нагах, асабліва тых, хто скандаваў “Жыве Беларусь!”.
Аднаго хлопца, які нёс расцяжку, збівалі ўпяцёх, але яго адбілі. Другога правакавалі на бойку, білі ў сонечнае спляценне, але той ухіліўся ад бойкі – а натоўп яго прыкрыў. Я заўважый не менш за 15 падобных правакацый. Відавочна, што “цывільным” трэба было справакаваць бойку з маніфестантамі – АЛЕ ПРАБАЧЦЕ – НЕ АТРЫМАЛАСЯ! І ўсе планы міліцыі на затрыманні пайшлі прахам. І людзей было шмат, а страху у іх не было зусім – нікога ж не прымушалі ісці на акцыю, у адрозненні ад праўладнага канцэрту, які пачаўся а чацвертай (сам праходжу практыку у школе, і бачыў на ўласныя вочы – дзецям сказалі, што яны павінны прыйсці на гэты “канцэрт” абавязкова).
Невялікае свята хутка перарасло у масавае шэсце, якое паказала вялікі патэнцыял беларускай моладзі, што выйшла на вуліцу, нягледзячы на пагрозу затрыманняў (так затрымалі і хутка вызвалілі назіральнікаў ад БХК) і не пабаялася выказаць уладзе сваё рашучае “НЕ!”. Усе правакацыі шэсце прайшло паспяхова, а гэта значыць – МЫ ПЕРАМАГЛІ!
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме