17:15 31.01.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

С.Калінкіна: Цяпер Лукашэнка павінен звольніць галоўных прапагандыстаў

15:38, 31 Января |

Я згодны з любой свабодай журналіста, і сёння мы ў Беларусі прапаведуем гэтую палітыку. Але галоўнае адно – журналіст павінен адказваць за тое, што ён напісаў. Тады заказных артыкулаў будзе менш, – заявіў сёння прэзідэнт А. Лукашэнка падчас сустрэчы са старшынёй Венгерскай камуністычнай рабочай партыі, віцэ-старшынёй Еўрапейскай партыі левых сіл Дьюлай Цюрмерам, паведамляе БелаПАН.

“Калі кажаш аб асобе, асабістых якасцях чалавека, можна крытыкаваць яго пазіцыю, але не трэба спрабаваць штосьці з яго асабістага жыцця выцягнуць на паверхню і патаптацца нагамі. Я не прымаю, калі журналісты скачваюцца на асабістыя адзнакі і перавіраюць. Усё астатняе – калі ласка, няхай, будзе крытыка, гэтага баяцца не трэба”, – сказаў А. Лукашэнка.

“Калі Аляксандр Рыгоравіч казаў шчыра, то першае, што цяпер ён павінен зрабіць, гэта звольніць сваіх галоўных прапагандыстаў з дзяржаўных тэлеканалаў, – пракаментавала словы беларускага прэзідэнта прэс-службе БАЖ Святлана Калінкіна, шэф-рэдактар газеты “Народная воля”. – Яны не толькі крытыкуюць, не толькі “топчуцца нагамі” па асабістым жыцці прадстаўнікоў апазіцыі, але вельмі часта падаюць прыдуманыя і несапраўдныя звесткі, за што іх потым нават немагчыма прыцягнуць да адказнасці”.

“Прэзідэнт – публічная асоба і павінен памятаць, што за словы трэба адказваць. На самай справе сёння нічога не робіцца дзеля развіцця свабоды слова ў Беларусі, – выказала сваё меркаванне С. Калінкіна.

На думку вядомай беларускай журналісткі, сёння гэта тэма ўздымалася таму, што вядзецца барацьба з расійскімі СМІ, якія крытыкуюць палітыку Лукашэнкі.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме