18:45 18.01.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Гледачы «Тутэйшых» сустрэлі сьцяг авацыяй

16:58, 18 Января | , Фото:

У сераду і чацьвер (17 і 18 студзеня) у Купалаўскім тэатры — спэктакль «Тутэйшыя» ў пастаноўцы — ужо клясычнай — Мікалая Пінігіна. Нагадаем, што п’еса была часова зьнятая з рэпэртуару ў красавіку 2006 г. Прычыну патлумачылі тады ў неабходнасьці рамонту дэкарацый.

Цяпер культавы спэктакль вярнуўся. Праўда, на яго ўжо месяц таму нельга было дастаць квіткоў. У лютым паказ «Тутэйшых» не плянуецца, а на сакавік яшчэ рэпэртуар не сфармаваны, зазначаюць у касах Купалаўскага тэатра.Першы паказ, у сераду, скончыўся, як звычайна, ўзьняцьцём бел-чырвона-белага сьцяга і авацыяй.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме