17:30 11.01.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Міліцыя некалькі гадзінаў зьбівала моладзевага актывіста
13:05, 11 Января |
Аршанскія міліцыянты некалькі гадзінаў дапытвалі актывіста «Маладога Фронту» Сержука Гумінскага, закаваўшы яго ў кайданкі й зьбіваючы дубінкамі й нагамі, паведаміла прэс-служба “Маладога Фронту”.
Увечары ў сераду Сяржук Гумінскі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. “Маладафронтаўца” даставілі ў пастарунак, дзе напрацягу некалькіх гадзінаў адбываўся допыт 18-гадовага хлопца. Сержука закавалі ў кайданкі й, зьбіваючы дубінкамі й нагамі, патрабавалі падпісаць прызнаньні паводле узбуджанай на маладафронтаўца крымінальнай справы за нібыта зробленыя ім палітычныя графіці. Ад яго таксама патрабавалі перайсці на расейскую мову ў размовах з супрацоўнікамі міліцыі. Сёння з раніцы Сяржку здымае пабоі, как падаць скаргу ў Пракуратуру. "Малады Фронт” лічыць дзеяньні аршанскіх міліцыянтаў злачыннымі й у чацьвер зьвернецца ў генеральную пракуратуру Беларусі з патрабаваньнем узбудзіць крымінальную справу па факце зьбіцьця супрацоўнікамі міліцыі Сержука Гумінскага.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |