21:00 05.01.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Менску актывісты АГП правялі перадвыбарчы пікет (фота)
19:19, 5 Января | Альгерд Невяроўскі,
Каля двух дзясяткаў актывістаў АГП раздавалі агітацыйныя матэрыялы свайго лідэра Анатоля Лябедзькі й адказвалі на пытаньні выбарцаў. Гэта адзін зь нешматлікіх перадвыбарчых пікетаў, які дазволілі менскія ўлады.
Сустрэчы апазыцыйных кандыдатаў з выбарцамі адбываюцца ня так часта, як падчас ранейшых кампаніяў. Паводле лідэра АГП і кандыдата ў дэпутаты Менскага гарсавету Анатоля Лябедзькі, прычына ў тым, што гэтая кампанія надзвычай зарэглямэнтаваная.
Сёньня актывісты раздавалі ўлёткі ў раёне скрыжаваньня вуліцы Багдановіча й праспэкту Машэрава. Да пікетоўцаў, што стаялі з транспарантамі “Ўрад у адстаўку!” і ”Будзем жыць у зямлянках. Лукашэнка” падыходзілі цікаўныя. Вось што казалі выбарцы:
Спадарыня: “Ой, Лябедзька? Знаю, што ён гэты… Як яго, у апазыцыі гэтай. Лябедзька там, і гэты Мілінкевіч. Ну я ж знаю”.
Спадар: “Хочацца, каб выбары прайшлі цывілізавана, і каб да ўлады прыйшлі людзі культурныя й пісьменныя”.
Пэнсіянэр: “Мяне гэтыя выбары не цікавяць. Таму што даўно мне стала зразумела, што выбары будуць сфальшаваныя”.
Спадар: “Пэўна ж мяне цікавіць гэтая выбарчая кампанія. Але ці дадуць магчымасьць выбрацца таму, хто хацеў бы абрацца? Я ня ўпэўнены”.
Часам паміж пікетоўцамі й прыхільнікамі ўлады разгараліся й спрэчкі.
Міліцыянты толькі аднойчы спраўдзілі дазвол на правядзеньне пікету — і больш сустрэчы не заміналі.
За дзьве гадзіны апазыцыйныя актывісты раздалі каля 3000 асобнікаў рознай друкаванай прадукцыі. Анатоль Лябедзька лічыць такія камунікацыі з выбарцамі вельмі важнымі. І дзеля такіх сустрэчаў многія апазыцыянэры пакуль не зьбіраюцца здымаць сваіх кандыдатураў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |