14:15 04.01.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
В.Шлындзікаў: “Расея можа ўвесьці мыта на ўсе беларускія тавары”
12:20, 4 Января | Уладзімер Глод,
Вядомы беларускі эканаміст, старшыня камісіі ў справе рэфармаваньня эканомікі Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Васіль Шлындзікаў пракамэнтаваў для нашага радыё сытуацыю, якая можа скласьціся пасьля таго, як беларускі бок увёў мыта на транзыт расейскай нафты.
Шлындзікаў: “Я магу меркаваць, што ў Беларусі нічога не атрымліваецца з адменай мыта на нафту, якое пры канцы мінулага году ўвяла Расея. І таму ўчора й прынятае такое рашэньне ў Менску.
Я зьвяртаю ўвагу на тое, што Масква цяпер вельмі пільнуе цукар, які Беларусь хоча пастаўляць на расейскі рынак. І гэта, я думаю, своеасаблівая чорная метка: маўляў, вы, беларусы, не задзірайцеся! Расея можа нават увесьці мыта на ўсе беларускія тавары. Чаму не? І што тады мы будзем рабіць? Патрэбна ж неяк дамаўляцца. А беларускі бок гэтага ня ўмее.
Зразумела, мне цяжка сказаць, чым адкажа на ўчорашнія дзеяньні Масква. Але магчымы дыяпазон вельмі шырокі: ад згоды да ўвядзеньня мыта на ўсе альбо групу тавараў зь Беларусі”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |