11:15 03.01.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Кошт газу для беларускіх прадпрыемстваў вырасьце да 150 даляраў
09:47, 3 Января |
Першы віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка сёньня паведаміў журналістам, што кошт газу для беларускіх спажыўцоў складзе 150—153 даляраў, што ў паўтара раза болей за кошт, які Беларусь заплаціць “Газпрому”.
Электраэнэргія падаражэе на 54%, цяпло — на 55%.
Паводле спадара Сямашкі, гэта цяжкае выпрабаваньне для рэальнага сэктару эканомікі, але ён спадзяецца, што тэмпы эканамічнага разьвіцьця будуць выконвацца, і ні адна з эканамічных ці сацыяльных праграмаў ураду ня спыніцца. Найбольш энэргаёмістым прадпрыемствам — цэмэнтным і азотным заводам — урад запрапануе зьніжаныя кошты на энэрганосьбіты.
Паводле спадара Сямашкі, для насельніцтва істотнага росту тарыфаў на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі ня будзе — каля 5—6 даляраў за год. Увесь цяжар возьмуць на сябе прадпрыемствы.
Спадар Сямашка спадзяецца да 15 студзеня разьвязаць з расейскім урадам праблему экспартнага мыта на нафту, якая прадаецца ў Беларусь.
Пакуль жа беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы будуць працаваць з загрузкай магутнасьцяў на 60—65%.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |