14:15 29.12.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Міколу Статкевічу адмовілі ў датэрміновым вызваленьні
12:16, 29 Декабря | Любоў Лунёва,
Бацька Міколы Статкевіча атрымаў афіцыйны адказ ад Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў пра тое, што ягонаму сыну адмовілі ў датэрміновым вызваленьні. Мікола Статкевіч адбывае пакараньне на “хіміі” ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёну за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму-2004. Палітык абураны рашэньнем уладаў.
Паводле афіцыйнага адказу Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, пытаньне аб умоўна-датэрміновым вызваленьні Міколы Статкевіча разгледзелі яшчэ 31 ліпеня. Сам палітык нічога пра гэта ня ведаў. У той час ён адбываў пакараньне ў Баранавіцкай спэцкамэндатуры. Мікола Статкевіч паведаміў “Свабодзе”:
(Статкевіч: ) “У канцы жніўня ў камэндатуры Баранавічаў, дзе я ў той час знаходзіўся, казалі: “Ну, Віктаравіч, начальнік выйдзе з адпачынку напачатку верасьня, разгледзім”. Такім чынам, пачаліся падманы, калі заднім чыслом робяцца дакумэнты. Бацьку паведамілі, што пытаньне паездак да яго цяпер у кампэтэнцыі Пухавіцкай камэндатуры. Я ўжо ад верасьня ня бачыў свайго бацьку, і мяне вельмі турбуе ягоны стан, бо яму ў студзені споўніцца 80 гадоў, і ён адзін там”.
Кіраўніцтва спэцкамэндатуры ў вёсцы Блонь паведаміла Міколу Статкевічу, што да канца студзеня пытаньня пра тое, ці адпусьціць яго дадому на выходныя, наагул, разглядацца ня будзе.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
16 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |