16:45 27.12.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Актывіст АГП выклікае ў суд дзяржаўную газету "Гомельская праўда"
15:27, 27 Декабря |
Пазоў да дзяржаўнай абласной газеты “Гомельская праўда” аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі падаў у суд старшыня гомельскай гарадской арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Толчын, – паведамляе прэс-служба БАЖ.
Ён патрабуе прызнаць несапраўднымі звесткі, выкладзеныя ў артыкуле «А вы, друзья, как ни садитесь…», які быў апублікаваны ў нумары «Гомельскай праўды» ад 16 лістапада.
У публікацыі, прысвечанай семінару прадстаўнікоў дэмакратычных сіл (які праходзіў у Кіеве, і дзе аўтар артыкула не прысутнічаў), сцвярджаецца, што «элементарная зависть иметь богатство и роскошь удерживает рядовых членов демократических организаций местного уровня в стане оппозиции».
І далей: «Конечно, никто из них роскоши, подобной вожакам, позволить себе не в состоянии»; «Вот, к примеру, А. Толчин о доме может только мечтать». Пра сям’ю А. Толчына сказана, што яны «фактически являются бомжами». Андрэй з жонкай жывуць у кватэры яго сястры.
Андрэй Толчын просіць суд абавязаць рэдакцыю апублікаваць абвяржэнне, а таксама спагнаць на яго карысць з газеты «Гомельская праўда» 10 мільёнаў і з аўтара артыкула Пятра Кузьміна 2 мільёны рублёў.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |