11:30 26.12.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Дранчук на волі

10:02, 26 Декабря | Анастасія Зелянкова,

Цімафей Дранчук выйшаў на свабоду. Пасля больш як дзесяці месяцаў, праведзеных за кратамі, актывіст “Партнёрства” нарэшце быў вызвалены. А 14-й гадзіне на сядзібе БНФ ён дасць прэс-канцерэнцыю.

— Калі мне зраніцы патэлефанаваў Ціма, я вельмі здзівіўся, — паведаміў “Салідарнасці” яго бацька Валерый Дранчук. — Мы рыхтаваліся да таго, што Цімафея адпусцяць а 14-й — так нам сказалі ў калоніі. Але, відаць, вырашылі перанесці час, каб людзі не збіраліся каля турмы. Пра тое, што Цімафея вызвалілі, не ведала нават жонка. Яна якраз зараз едзе да яго.

Па словах Валерыя Дранчука, сын адчувае сябе бадзёра і вельмі рады, што хутка сустрэнецца са сваімі роднымі.

Цімафей Дранчук быў арыштаваны 21 лютага разам яшчэ з трыма актывістамі “Партнёрства” — Энірай Браніцкай, Аляксандрам Шалайкам і Мікалаем Астрэйкам — і асуджаны на год за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. 22 снежня суд Цэнтральнага раёна станоўча разгледзеў пытанне пра яго ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Ягоныя калегі Эніра Браніцкая і Аляксандр Шалайка выйшлі на волю сёлета ў жніўні, а Мікалай Астрэйка пры канцы лістападу атрымаў змену рэжыму ўтрымання на папраўчыя працы.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме