15:24 04.12.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
БРСМ скарыстаў гандбол для абразы літоўцаў
13:57, 4 Декабря | Зьміцер Мышкоўскі,
Усе госьці і ўдзельнікі адборачнага туру чэмпіянату сьвету ў Магілёве адзначылі высокі ўзровень мерапрыемства. Зьдзіўленьне выклікалі толькі ідэолягі, якія каардынавалі працу з балельшчыкамі.
Перамогай беларускай нацыянальнай зборнай у нядзелю завяршыўся адборачны тур чэмпіянату сусьвету сярод жанчын. Нашы дзяўчаты выглядалі годнымі вікторыі, бо яны пераканаўча выйгралі кожную сустрэчу. А новы будынак спартыўнага комплексу "Алімпіец" быў годны прымаць мерапрыемства такога ўзроўню.
Не пакінулі без увагі арганізатары і балельшчыкаўэс: некалькі радоў на адной з трыбунаў увесь час займалі сябры БРСМ, якія й павялі рэй. Але падчас рашаючага, надзвычай напружанага матчу Беларусь-Літва з боку гэтай купкі моладзі ў адрас каманды Літвы пасыпаліся абразы і непрыстойныя жэсту. Падобныя паводзіны нярэдкія для магілёўскіх балельшчыкаў.
Гэтым разам у "мясцовы калярыт" зрабіў унёсак і вядучым. Ён схапіў мікрафон і пачаў праз дынамікі заклікаць балельшчыкаў падтрымаць менавіта беларускую каманду, а камандзе Літвы даваў рады больш не закідваць мячы ў нашы вароты. Госьці слухалі гэта са зьдзіўленьнем: прынцыпова нэўтральнае стаўленьне арганізатараў да ўсіх удзельнікаў - ня толькі тактоўныя паводзіны, але й міжнародная норма.
Але нягледзячы на ідэалягічную "лыжку дзёгцю" беларускія спартоўцы зрабілі сапраўднае сьвята для ўсіх заўзятараў гандболу. Як паведаміў галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай, шанец, што Магілёў прыме гульні сэрыі "плэй-офф" ёсьць, і ён даволі вялікі.
А пакуль спадзяемся, што да гульняў нехта давядзе лукамольцам правілы паводзінаў на такога кшталту мерапрыемствах.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме