17:36 29.11.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Удзельніка наметавага лагера звольнілі з аспірантуры “па уласнаму жаданню”
09:03, 29 Ноября |
Сябра АГП Дзяніс Столяр распавёў аб тым, як ён быў вымушаны спыніць навучанне ў аспірантуры БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Айчынная гісторыя”:
— Усё было спакойна да 13 лістапада 2006 г., калі я прыйшоў да свайго навуковага кіраўніка, каб падпісаць індывідуальны план і іншыя паперы, што былі неабходны для справаздачы, якая павінна была хутка адбыцца. Але мне было сказана, што я некуды ўлез. Куды я ўлез, я спачатку не зразумеў. Навуковы кіраўнік дадаў, што з-за мяне могуць быць праблемы і ў яго, і ў загадчыка маёй кафедры, і што ў мяне толькі 2 выйсця: ці напісаць заяву аб сыходзе з аспіратуры па ўласнаму жаданню, ці мой навуковы план не будзе падпісаны, у выніку чаго я буду звольнены за невыкананне плану. Часу падумаць у мяне не было. Ён сказаў мне, што вырашаць трэба зараз, што калі я сыйду з аспірантуры “ціха”, то ён будзе працягваць са мной працаваць, магчыма, потым можна будзе і дысертацыю абараніць. Я, шчыра кажучы, не ведаў, што мне зрабіць, папрасіў падумаць да заўтра, але вырашаць трэба было адразу. Было шкада працы, якую я зрабіў за 2 гады даследвання партызанскага руху на Беларусі, і я напісаў заяву па ўласнаму жаданню.
На наступны дзень я паспрабаваў высветліць ва ўніверсітэце, што ж стала повадам для майго выгнання, але даведаўся я не шмат. Мне далі зразумець, што гэта ініцыятыва не кіраўніцтва ўніверсітэта, што я павінен лепш ведаць, за што мяне выключылі, што калі гэтага не ведаю я, то і ніхто мне не скажа. А калі і ёсць нехта, хто гэта ведае, то я да іх не дайду.
Што ж стала сапраўднай прычынай ціску на мяне, я не ведаю. Ёсць шмат выпадкаў таго, як студэнтаў выключалі з устаноў адукацыі за іх актыўную грамадскую ці палітычную дзейнасць, але звычайна гэтаму папярэднічалі іх затрыманні альбо ціск на працягу пэўнага часу з боку адміністрацыі. У выпадку са мной усё адбылося нечакана, раптоўна і незразумела. Былі б хаця пэўныя “неафіцыйныя” тлумачэнні!
Да, я з’яўляюся сябрам АГП, прымаў удзел у навучальных семінарах, у палітычных кампаніях 2001, 2004 і 2006 гг., займаўся распаўсюджваннем агітацыйнага матэрыяла, як і кожны сумленны чалавек, прымаў удзел у сакавіцкіх падзеях 2006, правёў ноч на плошчы, але мне пашанцавала: я ні разу не быў затрыманы. І вось… Праглядаючы тое, што напісаў, я разумею што ў вачах улады я “вінаваты”, але ў чым я вінаваты насамрэч? І яшчэ асабліва мяне цікавіць: чаму менавіта зараз?
Мне ўсё яшчэ шкада працы, якую я зрабіў за гэтыя 2 гады. Добра, што я паспеў сабраць амаль увесь матэрыял, неаходны для напісання дысертацыі, і магу апрацоўваць іх у вольны час. Але хутчэй за ўсё, абараняцца мне прыйдзецца толькі тады, калі зменіцца сітуацыя ў краіне.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме