12:00 23.11.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Малады Фронт звярнуўся да кіраўнікоў краінаў ГУАМ
10:19, 23 Ноября |
22 лістапада , у Дзень Волі ўкраінскага народу, Малады Фронт зьвярнуўся да кіраўнікоў краінаў ГУАМ з просьбаю ўзьняць пытаньне аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі на саміце краінаў СНД, які адбудзецца 28-га лістапада ў Менску.
У сваім звароце да кіраўнікоў дэмакратычных краінаў маладафронтаўцы паведамілі аб тых падзеях, рэпрэсіях, што адбываюцца ў Беларусі па загадзе вышэйшага кіраўніцтва краіны. Малады Фронт заклікаў кіраўнікоў краінаў ГУАМ зьвярнуць увагу на тое, што сёньня за свае палітычныя погляды ў Беларусі адбываюць пакараньне 12 чалавек. Адным зь якіх зьяўляецца 25-ці гадовы лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, які 1 лістапада 2006 г. быў асуджаны на паўтары гады зьняволеньня за «дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі».
“Сьогодні, 22 листопада, у День Волі українського народу, ми, активісти Молодого Фронту, представники найбільшою молодіжної демократичної організації Білорусі просимо Вас, керівників країн ГУАМ, які визначили демократичний шлях розвитку для своїх країн, підняти на засіданні керівників Співдружності Незалежних Держав питання про порушення прав людини в Білорусі, існування політичних ув’язнених, кримінального переслідування громадських активістом і тиску на незалежні ЗМІ.” - паведамляецца ў звароце да кіраўніка Ўкраінскае дзяржавы, адной з краінаў ГУАМ, Віктара Юшчанкі.
Нагадаем, што 28-га лістапада у дзень саміту СНД у Менску, на Кастрычніцкае плошчы беларускае сталіцы адбудзецца Ланцуг Салідарнасьці, мэтаю якога зьяўляецца прыцягненьне ўвагі беларускага грамадзтва й кіраўнікоў замежных дзяржаваў на парушэньні правоў чалавека Беларусі.
Малады Фронт заклікае ўсіх прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў прыйсьці ў 19:00 на Кастрычніцкую плошчу г.Менску і быць разам з беларускаю моладзьдзю ў яе змаганьні за Свабоду й Незалежнасьць свайго народу!
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме