11:48 21.11.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“How to make revolution in Belarus”, <br> альбо падарунак для мытнікаў
10:06, 21 Ноября |
Актывіст Сяргей Сямёнаў падрыхтаваў спэцыфічны падарунак для супрацоўнікаў мытнай службы. Улічваючы пастаянную цікавасьць да яго асобы падчас перасячэньня мяжы, маладзён узяў з сабой СД з надпісам “How to make revolution in Belarus”, на якім была запісана інфармацыя эратычнага зьместу.
На днях Сяржук Сямёнаў перасякаў украінска-беларускую мяжу. Як звычайна, ягоныя асабістыя рэчы пільна даглядалі мытнікі. Супрацоўнікаў мытнай службы асабліва зацікавіла кружэлка з надпісам “Як рабіць рэвалюцыю”. У выніку, быў складзены пратакол і дыск канфіскавалі.
Паводле словаў актывіста, насамрэч на СД зьмяшчалася інфармацыя эратычнага зьместу. “Гэта было зроблена адмыслова, — паведаміў Сяржук Сямёнаў, — мне надакучыла, што кожнага разу пры перасячэньні мяжы мяне даглядаюць з асаблівай зацікаўленасьцю”.
Нагадаем, што выпадкі пільнага догляду актывіста на мяжы здараліся і раней. Да прыкладу, у верасьні Сяржука ўвогуле не хацелі выпускаць за межы краіны.
“Спадзяюся, азнаёміўшыся са зьместам гэтага дыску, — адзначыў маладзён, — хто-небудзь з супрацоўнікаў гэтага мытнага пункту ўсьвядоміць абсурднасьць дадзенай сытацыі”.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |