15:24 16.11.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ірына Халіп: “Гэта дата стане часткай беларускай гісторыі ў будучым”
13:43, 16 Ноября |
Для навукоўцаў гісторыя — гэта даты і падзеі. Для звычайных людзей — гэта часьцяком канкрэтныя лёсы. Крыху больш за год 16 чысла штомесяц у Беларусі ўзнікла традыцыя запальваць у вокнах свечкі. Гэтыя агеньчыкі — знак салідарнасьці з сем’ямі тых, хто бязследна знік у нашай краіне — Віктара Ганчара, Змітра Завадскага, Анатоля Красоўскага і Юрыя Захаранкі. З тымі, хто адбывае тэрміны ў турмах і на «хіміі», адбывае суткі на Акрэсціна. Крыху больш за год… Паводле гістарычных меркаў тэрмін невялікі.
Ірына Халіп, адна з ініцыятарак правядзення Дзён салідарнасці перакананая: " Мне чамусьці падаецца, што гэты дзень не застанецца часткай лукашэнкаўскай гісторыі. Хаця б таму, што тое 16 верасня, калі зніклі Ганчар і Красоўскі, гэтую дату ўжо ніяк не зменіш, яе ўжо не забудзеш. У любым выпадку — гэта боль назаўсёды, незалежна ад дзейнага на дадзены момант у краіне рэжыму".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме