20:00 14.11.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
На Астравеччыне не зарэгістравалі 4 ініцыятыўныя групы апазыцыянэраў
16:17, 14 Ноября |
На Астравеччыне не зарэгістравалі 4 ініцыятыўныя групы апазыцыянэраў. Трох зь іх: сябра АГП Іван Жылецкі, прадпрымальніца Ала Віткоўская й часова беспрацоўная Алена Бей рэгістравалі свае ініцыятыўныя групы для збору подпісаў па вылучэньні іх кандыдатамі ў Астравецкі раённы савет. У іхных групах налічвалася па тры чалавекі. Аднак у камісіі кандыдатам ад апазыцыі паведамілі, што ў кожнай ініцыятыўнай групе па аднаму чалавеку заявілі аб сваім нежаданьні прымаць удзел у зборы подпісаў, а згодна з заканадаўствам ініцыятыўная група рэгіструецца толькі тады, калі ў яе складзе сама меней тры чалавекі.
Сябра АГП Мікола Ўласевіч рэгістраваў ініцыятыўную групу для збору подпісаў па вылучэньні яго кандыдатам ў абласны савет. У ягонае групе налічвалася 8 сябраў. У адказе, які ён атрымаў па факсе з выбарчай камісіі, паведамляецца, што ініцыятыўную групу не зарэгістравалі з прычыны адмаўленьня аднаго зь яе сябраў браць удзел у зборы подпісаў.
У абодвух выпадках не паведамляюцца прозьвішчы людзей, якія напярэдадні рэгістрацыі ініцыятыўных групаў адмовіліся прымаць удзел у зборы подпісаў. Мікола Уласевіч сёньня піша скаргу на дзеяньні раённай выбарчай камісіі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
16 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |