14:12 13.11.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларускія палякі адзначылі Сьвята незалежнасьці паасобку <br>"Чэсных" падтрымлівалі мясцовыя ўлады, а "нячэсных" – польскае генконсульства
12:57, 13 Ноября | Алесь Кавалёў,
Дзень аднаўленьня незалежнасьці гістарычнай радзімы, што адбылося 11 лістапада 1918 году, вельмі важнае сьвята і для беларускіх палякаў.
Напрыклад, у лідзкім Доме польскім сьвята адзначаюць на дзень пазьней – 12-га. У праграме школьнікі з дэклямацыяй вершаў, выступы ансамбляў "Крэсовыя забавы", "Сібірак" ды іншых.
Што датычыць Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які ўладамі не прызнаецца, дык ягоныя кіраўнікі былі на прыёме, арганізаваным Генэральным консульствам Польшчы 10 лістапада. Гарадзкія ўлады на ім прадстаўляў намесьнік мэра Валянцін Лявонаў. 11 лістапада польскае консульства таксама арганізавала сьвяточны канцэрт у абласной філярмоніі.
Паплечнікам Анжалікі Борыс улады не даюць адпачываць: супраць іх заводзяцца ўсё новыя крымінальныя справы, якія цягнуцца месяцамі. Гэта трымае "нячэсных" палякаў у пастаянным напружаньні. Самі яны, дарэчы, вельмі скептычна ставяцца да дзейнасьці афіцыйнага Саюзу, што ўзначальвае пэнсыянэр Юзаф Лучнік. Аднак апошнім часам улады ня надта хочуць фінансаваць апарат ягонай арганізацыі, адмаўляецца ад гэтага і Варшава.
Тым ня менш, афіцыйны Саюз палякаў працягвае праводзіць розныя мерапрыемствы. І ня толькі ў Горадні. Напрыклад, справаздачны сход прайшоў у Наваградку. З гордасьцю зазначалася, што раней у тамтэйшай філіі на ўліку стаялі 76 чалавек, а цяпер у два з паловай разы больш. Праўда, у зале пераважалі жанчыны ды школьнікі.
Старшыня раённага аддзелу СПБ Ядвіга Лысая паскардзілася, што за памяшканьне даводзіцца плаціць арэнду дзяржаве. І добра, маўляў, што самі ж мясцовыя ўлады дапамагаюць з аплатай. Спадарыня Лысая адзначыла: наваградзцы за апошні год удзельнічалі ў некалькіх мерапрыемствах. Хоць усе яны былі ў Гарадзенскай вобласьці: у Польшчу "чэсных" палякаў не запрашаюць. Яны таксама выяжджалі на экскурсіі, але зноў-такі па Беларусі, паведаміла кіраўніца наваградзкай філіі СПБ.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме