18:48 10.11.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
"Хімвалакно" змагаецца за славу "ворага інтэрнэту"
17:12, 10 Ноября | Зьміцер Мышкоўскі,
Адміністратарам унутранай кампутарнай сеткі "Хімвалакна" прапанавалі звольніцца "па асабістым жаданьні" за перадрукоўку навінаў зь Сеціва на сэрвэр.
Унутраная сетка магілёўскага "Хімвалакна" была месцам, дзе карыстальнікі маглі даведацца пра навіны свайго прадпрыемства, пачытаць нацыянальныя ці сусьветныя навіны альбо проста даведацца пра прагноз надвор’я. Пару дзён таму на сайце разам з дзяржаўнымі навінамі зьявіліся і некалькі артыкулаў зь незалежных сайтаў. Адзін зь іх разказваў пра "росквіт" беларускай вёскі. Другі ж называўся "За патрабаваньне праверыць псыхічнае здароўе Лукашэнкі – 2 гады турмы". І вось за такую вольнасьць адміністратараў звальняюць "па асабістым жаданьні".
Нагадаем, што міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры бязь межаў" назвала Беларусь адзіным эўрапейскім ворагам Інтэрнэту. Пэўна, кіраўніцтва "Хімвалакна" за ненаяўнасьцю эканамічных посьпехаў вырашыла унесьці свой ўклад у "разьвіцьцё свабоды слова" ў краіне.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме