11:12 02.11.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Віка Мароз: “Гэта хлусьня, што я выбрала Беларусь. Я хачу ў Італію, да мамы”
10:00, 2 Ноября |
Генуэскае “Радыё 19” перадало тэлефонную размову Вікі Мароз і карэспандэнта італьянскай газэты “Il Secolo XIX” Паола Крэкі. З кароткага дыялёгу вынікае, што дзяўчынка сумуе па сваіх італьянскіх маме і тату, што яна хоча вярнуцца да іх у Італію — і гэта ёй, дарэчы, абяцалі беларускія дарослыя.
Генуэскі журналіст Паола Крэкі першы прадстаўнік прэсы, якому удалося сустрэцца зь Вікай Мароз у Барысаве, у хуткім часе па яе вяртаньні на радзіму. Учора Паола Крэкі датэлефанаваўся ў Жодзіна, у сям’ю Алены і Сяргея Васілеўскіх. Дарэчы, у гэтым доме ён бываў падчас сваёй нядаўняй паездкі ў Беларусь.
Да тэлефона падышоў 13-гадовы брат дзяўчынкі Саша, які ўжо некалькі гадоў выхоўваецца ў гэтай сям’і. Дарослых дома няма, яны працуюць. Журналіст размаўляе па-італьянску, Саша адказвае ня надта ўпэўнена, а таму журналіст зьвяртаецца па дапамогу перакладчыка. Нарэшце да тэлефона падыходзіць дзяўчынка.
(Перакладчык: ) “Прывітаньне, Віка, як маесься?”
(Віка: ) “Хто ты?”
(Перакладчык: ) “Я проста перакладчык. Калі табе зручней гаварыць па-расейску, я буду перакладаць”.
(Віка: ) “А ці можна па-італьянску?”
(Крэкі: ) “Віка, кажуць, ты выбрала сабе месца жыхарства?”
(Віка: ) “Гэта Італія”.
(Крэкі: ) “Тут табе шлюць вітаньні з усяго Кагалета, у тым ліку Марыя-К’яра Барначын”.
(Віка: ) “А можна яе?”
(Крэкі: ) “Не, яе няма побач. Але тут шмат людзей, якія цябе ведаюць. Тут пішуць, што ты выбрала Беларусь”.
(Віка: ) “Не, гэта хлусьня. Я хачу ў Італію, да мамы”.
(Крэкі: ) “Табе абяцалі, што ты можаш вярнуцца?”
(Віка: ) “Так”.
(Крэкі: ) “Дзякуй. Мы табе яшчэ патэлефануем”.
(Віка, сьмяецца: ) “Ты ўжо званіў тры разы!”
(Крэкі:) “Такая мая праца. Чао!”
(Віка: ) “Чао! І пасьпяховай працы”.
Камэнтуючы гэтую кароткую размову, мясцовыя аглядальнікі адзначаюць добрыя здольнасьці Вікі да італьянскай мовы. “Паводле яе вымаўленьня ня скажаш, што дзяўчынцы патрэбны дэфэктоляг. Часам яна размаўляе ўвогуле як дарослая”, — кажа італьянская радыёжурналістка.
Тым часам італьянская пара Джуста — Барначын у размове з генуэскімі СМІ зноў пацьвердзіла, што перавод Вікі ў сям’ю, дзе ўжо выхоўваецца яе брат, ёсьць найлепшым рашэньнем.
“Мы працягваем спадзявацца, што Віка аднойчы зможа вярнуцца да нас. Мы зьвярнуліся ў італьянскую арганізацыю, якая займаецца пытаньнямі ўсынаўленьня, з просьбай накіраваць наша хадайніцтва ў беларускі ўрад. Вядома, мы былі б вельмі рады прыняць і Сашу, каб брат і сястра маглі быць разам”, — сказаў Алесандра Джуста.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме