13:36 01.11.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Выйшаў першы нумар незалежнай газэты “Наш Магілёў”

11:57, 1 Ноябрь |

Ад аўторка ў Магілёве распаўсюджваецца першы нумар незалежнай грамадзка-палітычнай газэты “Наш Магілёў”. У выходных зьвестках пазначана, што наклад нумару 299 асобнікаў. Газэта мае выхозіць раз на тыдзень.

Як паведаміў Радыё Свабода сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Генадзь Суднік, новае выданьне мае восем старонак, на першай зь іх — зварот рэдакцыі да чытачоў: “Моладзевая група, якая робіць газэту, прэзэнтуе сьвежы погляд на падзеі і ў горадзе, і ў краіне. Яны маюць спадзеў, што вакол выданьня будзе кансалідавацца ўсё дэмакратычнае асяродзьдзе ў горадзе Магілёве. Гэта можна толькі вітаць, бо сапраўды — ад 2002 году ў Магілёве не выходзіць ніякае пэрыядычнае вольнае выданьне, на жаль”.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме