20:01 30.10.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

“...Гэта ўсё дужа нагадала атмасферу намётавага лагеру”

17:50, 30 Октября | Арцём Дарэўскі, , Фото:

      Сёння пачаўся судовы працэс над сустаршынём “Маладога Фронту” Зміцерам Дашкевічам. І пачаўся не абы-дзе – у “Доме правасуддзя”, і не абы-калі: у дзень памяці палітрэпрэсаваных! Большага здзеку і цынізму цяжка ўявіць, хоць нашыя “кіраўнікі” ў гэтым кірунку дасягнулі значных поспехаў.

Але ўражвае не гэта, а крыху іншае: уражвае тое, што нягледзячы на халоднае надвор’е і не самы вялікі рэзананс у грамадстве, пад будынак суду прыйшло каля 300 чалавек! Гэта, вядома, не самая вялікая лічба, але вельмі неблагі паказчык. Да таго ж трэба ўлічваць, што сёння панядзелак і многія былі на працы ці вучобе.

Уражвала і асаблівая энергетыка прысутных: надта моцна яны скандавалі каля прыступкаў суду: “Дашкевічу – свабоду”! А тое, як неабыякавыя людзі некалькі разоў хадзілі па коле ля будынку суда, паклаўшы рукі на патыліцу і тым выдаючы сябе за вязняў – гэта заслугоўвае назвы асобнага перформансу. Асабіста мне гэта ўсё дужа нагадала атмасферу Намётавага лагеру, што стаяў на Плошчы Каліноўскага – тая ж пазітыўная энергія (даруйце, калі ласка, за метафізіку), згуртаванасць і салідарнасць адчувалася сярод прысутных. На хвіліну падалося – вось-вось і Зміцера Дашкевіча вызваляць!

...Заўтра а 10.00 у  “Доме правасуддзя”, што на Сямашкі, 33, будзе працягнуты гэты ганебны суд. Можна меркаваць, што чым больш людзей прыйдзе пад суд падтрымаць Дашкевіча, тым больш шанцаў на тое, што Змітра ўвогуле апраўдаюць. Таму на рахунку кожны чалавек. Шмат пісалася і гаварылася аб беларускай салідарнасці, яе важнасці і моцы. Мне падаецца, што лепшай праявай гэтай салідарнасці стане тое, што ўсе неабыякавыя людзі прыйдуць заўтра, каб падтрымаць Змітцера Дашкевіча.
       Вызвалім Дашкевіча – вызвалім Беларусь!



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме