14:12 26.10.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У студэнтаў журфака БДУ бяруць падпіскі аб нявыезьдзе за мяжу
12:51, 26 Октября |
У самым пачатку кастрычніка Беларускай школаю журналістыкі супольна з польскім цэнтрам міжнародных стасункаў быў зладжаны трэнінг для беларускіх журналістаў у Варшаве. Сярод іх былі студэнты факультэту журналістыкі БДУ. Як павядамляе '); центр "Вясна" , калі група журналістаў пасьля трэнінгу вярталася ў Менск па цягніку, падчас праверкі пашпартоў супрацоўніца камітэту дзяржаўнай бясьпекі перапісала імёны й прозьвішчы ўсіх, хто браў удзел у праграме. Сярод іх была студэнтка другога курсу факультэту журналістыкі БДУ, сябра моладзі Партыі БНФ Даша Румянцава.
У аўторак, 24 кастрычніка, Дашу выклікалі ў дэканат для размовы з намесьнікам дэкану па ідэялёгіі Курэйчык Ганнай Віктараўнай. Пасьля размовы ад Дашы запатрабавалі напісаць тлумачальную цыдулку на імя дэкана, хаця перад гэтым яна вусна патлумачыла, дзе знаходзілася ў пэрыяд з 2 па 6 кастрычніка. Даша напісала, што адсутнічала на занятках па прычыне свайго знаходжаньня ў Варшаве на трэнінгу для журналістаў. Такое тлумачэньне не задаволіла спадарыню Курэйчык, і яна паклікала дэкана Дубовіка Сяргея Валянцінавіча для працягу размовы з Дашаю.
Пасьля пагрозаў наконт адлічэньня за пропускі й абвінавачваньняў у наўмысным парушэньні статуту БДУ дэкан запатрабаваў перапісаць тлумачальную цыдулку. Пад яго дыктоўку Даша мусіла напісаць, што наўмысна прагуляла заняткі, чым парушыла ўнутраны распарадак факультэту. Вуснага абяцаньня з боку студэнткі, што такое больш не паўторыцца было недастаткова: яе папрасілі напісаць распіску аб тым, што яна не пакіне межы Беларусі без дазволу дэкана факультэта журналістыкі й без адмысловага дазволу міністэрства адукацыі. Варта адзначыць, што міністэрства адукацыі дае дазвол на ўдзел у адукацыйных праграмах толькі ў тых арганізацыях, зь якімі БДУ мае афіцыйныя дамовы. Да таго ж, зьвяртацца па дазвол патрэбна не пазьней, чым за 30 дзён да паездкі.
У трэнінгу, на які езьдзіла Даша Румянцава, бралі ўдзел каля дзесяці студэнтаў факультэту журналістыкі. Усе яны былі прымушаныя напісаць аналягічныя распіскі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме