21:12 25.10.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
А.Лябедзька: «Хай "звальваюць" тыя, за кім цягнецца шлейф злачынстваў у Беларусі»
19:23, 25 Октября |
[ 24/10/2006 14:27 ]
Вiтаю! Чаму ваша партыя АГП грэбуе беларускай мовай? Чаму вы думаеце толькі аб сваіх асабістых інтарэсах і адпаведна тармозіце праўдзівую апазіцыйную дзейнасць? Дзякуй за спадзяюся адказаныя пытанні. Прывітаньне цэнзура.
Я ж адказваю Вам не на кітайскай мове, а на беларускай. І калі Вы чуеце маіх сяброў на Радыё Свабода, на іншых радыё, калі задаюцца пытаньні на беларускай мове, яны адказваюць на беларускай мове. Калі пытаньне задаецца на рускай - адказ можа гучаць і на рускай.
Я ўсё ж такі ня зводзіў бы гэтае пытаньне толькі да мовы, таму што ёсьць сапраўдныя беларусы, якія размаўляюць больш па-расейску, але яны ня менш любяць Беларусь, сваю краіну. Так, трэба адраджаць беларускую мову, я думаю, у нас якраз вельмі грунтоўная тут пазыцыя, мы лічым, што сыстэму адукацыі трэба вярнуць на 5 стагодзьдзяў назад, калі выпускнік манастырскай школы ў Беларусі ведаў 5 моваў, улучна, канечне, з роднай беларускай.
А наконт тормаза, прабачце, я якраз лічу, што АГП - гэта хуткасьць. Можна весьці дыскусію, якая гэта хуткасьць - 3-я, 4-я ці 5-я, але тое, што мы прапаноўваем - гэта рух наперад. Уважліва зайдзіце на сайт ucpb.org і пачытайце, якія прапановы для разьвіцьця Беларусі - у першую чаргу эканомікі, адукацыі - прапаноўвае наша структура.
[ 24/10/2006 13:08 ]
Спадар,Анатоль!Калі улада сапрады так варожа ставіцца да "аппазіцыі",як удалося вашаму сыну трапіць навучацца на дыпламата?Там жа месцы яшчэ за паўгады да іспытаў ужо размеркаваны!
Такое ж самае пытаньне задаў адзін выкладчык, калі мой сын пачаў вучыцца - не на дыплямата, а на юрыста па міжнародных зносінах - той выкладчык сказаў: "Глядзі, якая ў нас дэмакратычная краіна - ты навучаесься на факультэце, на якім вучыліся дзеці Лукашэнкі"... Я думаю, што гэта якраз асабістая заслуга майго сына, і я лічу, што гэта добра, што ён у Беларусі вучыцца, пакуль такая мажлівасьць у яго ёсьць, усё залежыць ад яго здольнасльцяў. Я ня думаю, што ўсё ж настолькі скарумпаваная сыстэма, каб ніхто ўжо ня мог навучацца ў Беларусі толькі па палітычнаму крытэру.
[ 24/10/2006 14:28 ]
Вiтаю вас! Ваша асабістае меркаванне аб Зяноне Пазьняке і яго партыі КХП-БНФ? Чаму вы ніяк не можаце падзяліць з Мілінкевічам атрыманыя ад "захаду" грошы? Як вы можаце так гуляць на руку рэжыму, збіраючыся ўдзельнічаць у мясцовых выбарах? Няўжо КДБ?
Што датычыць асабістых адносін - мы працавалі 5 гадоў у Вярхоўным савеце 12-га скліканьня, і калі Вы падымеце дакумэнты, стэнаграмы, то ў падаўляючай большасьці пытаньняў мы галасавалі ўсё ж такі аднолькава.
Што датычыць сёньняшняга часу, мне складана сказаць, таму што супрацоўніцтва няма, сам Зянон Станіслававіч ня ў Беларусі, і мы ня маем супрацоўніцтва ні асабіста зь ім, ні зь яго партыяй, якая, вядзе нейкую дзейнасьць, але я асабіста ня вельмі добра пра яе ведаю.
Што да "дзяленьня рэсурсаў" - чаму менавіта зь Мілінкевічам? Ёсьць яшчэ шэраг прыстойных асобаў у Беларусі. Было б пажадана, каб на беларускім тэлебачаньні паказалі, як Мілінкевіч, Калякін, я, Шушкевіч і ўсе астатнія разгружаюць гэтыя вагоны з грашыма, якія прыбылі на станцыю ў Менск, Барысаў ці Воршу. Але нягледзячы на тое, што ў нас палітычны сыск больш моцны, чым пры савецкай уладзе, - ніводнага тэлевізійнага кадру на гэтую тэму, адны толькі разважаньні Сухарэнка і "страшылкі", якія распаўсюджваюць сілавікі, ня больш таго.
Наконт мясцовых выбараў. Ведаеце, самая вялікая гульня - гэта гульня ў палітычны праект "байкот" . Ляжаць на канапе і нічога не рабіць. Вось гэта ёсьць гульня, і гэта ярказ спрацоўвае на руку рэжыму. Што мы прапаноўваем: мы не прапаноўваем прымаць удзел у мясцовых выбарах. Выбары - гэта калі робіцца падлік галасоў, калі ёсьць сапраўдныя вынікі таго, як прагаласавалі людзі, а ня як палічыла спадарыня Ярмошына і яе атачэньне. Для нас гэта палітычная кампанія, і мы ідзём туды, каб працаваць зь людзьмі. Я ня ведаю іншай мажлівасьці, каб актывісты палітычных партый вечарамі не ляжалі на канапе і не гаварылі нейкія словы пра беларускую ўладу, а хадзілі ад дзьвярэй да дзьвярэй і працавалі. І я думаю, што будзе выдатны вынік, калі мы выставім супольнымі намаганьнямі 1000 кандыдатаў, якія зьбяруць за сябе 300 тысяч подпісаў і прыйдуць амаль у мільён кватэр, дзе паціснуць рукі людзям і скажуць праўду пра палітычны працэс над Дашкевічам, Казуліным, пра зьніклых людзей, скрадзеных у Беларусі... Калі ляжаць на канапе, то і людзі ня будуць ведаць інфармацыю пра гэта. Гэта цяжкая праца. Таму мы за гэтую працу.
[ 24/10/2006 16:05 ]
Добрый день, Анатолий Владимирович! Если бы из судьбы можно было убрать ошибку, как снимают букву, слово, строку с дисплея компьютера, нажав клавишу «Delete»,какой просчёт в своей жизни Вы бы стёрли? Ведь как историк Вы знаете, что на самом деле история не учит, а только наказывает тех, кто не хочет учиться.Спасибо. Ирина.
Я здольны прызнаваць свае палітычныя памылкі, і як дзеючы палітык лічу, што нельга прайсьці, асабліва ў такой краіне як Беларусь, увесь шлях з букетам ружаў - трэба паспытаць тыя шыпы, якія дастаюцца ад гэтых ружаў. Канечне, я выкрэсьліў бы эпізод 1994 года ў сваёй палітычнай біярграфіі, гэта калі так сталася паводле шэрагу абставін, што я дапамагаў Аляксандру Лукашэнка выйграць дэмакратычным шляхам яго першую выбарчую прэзыдэнцкую кампанію.
[ 24/10/2006 16:17 ]
Добры дзень, спадар Лябедзька. Шчыра кажучы, балюча глядзець на тое, як Вашыя амбіцыі перамагаюць Ваш розум. Ужо ўсе стаміліся казаць, што ў часы выпрабаванняў трэба аб’ядноўвацца і змагацца з крыніцаю зла, а не “конкурировать с носителями лидерских амбиций”. Таму я, як шэраговы грамадзянін, не разумею сэнсу ў правядзенні Кангрэсу АДС і лічу, што гэта марнаванне часу і трата грошай. Пытанне: няўжо насамрэч лічыце, што Вы, ці нехта іншы, больш варты быць “адзіным” чым спадар Мілінкевіч, якога ўжо пазнаюць і ў нашай Рэспубліцы, і за мяжой? Дзякуй, Вольга.
Дзякуй вам таксама Вольга за гэтае пытаньне. Вы памыляецеся, калі лічыце, для нас Кангрэс - гэта толькі мэханізм абраньня кагосьці на нейкую пасаду, больш таго, мы прапаноўвалі і раней, і прапаноўваем і цяпер наагул не разглядаць гэтае пытаньне і не абіраць нейкага лідэра такім мэханічным падняцьцем рук. Лідэра вызначае грамадзкая думка і падтрымка людзей. Толькі так, а не інакш. Для нас Кангрэс - гэта перш за ўсё пляцоўка для пошуку кампрамісу і прыняцьця палітычных пагадненьняў у фармаце той кааліцыі, якая існуе. Трэба прызнаць, што досьвед правядзеньня першага Кангрэса - ён быў станоўчы, і кааліцыя, якая прыняла на сябе абавязкі, яна іх выканала. Але гэтыя абавязкі былі прыняты на пэўны прамежак часу - да 19 сакавіка. Гэты час прайшоў, патрэбнае новае палітычнае пагадненьне, новыя абавязкі паміж людзьмі, паміж структурамі. Гэтае новае пагадненьне трэба прымаць.
Па-другое, я ўсё ж такі прыхільнік дэмакратыі і таго, каб рашэньні прымаліся калектыўна, як мага большай колькасьцю актывістаў. Чаму мы лічым, што той кангрэс, дзе абіраўся адзіны кандыдат – добры, а ўсе астатнія дрэнныя? Нават каб выказаць людзям падзяку за тое, як яны працавалі падчас кампаніі, трэба было сабраць гэтыя тысячы людзей, сказаць дзякуй вам за самаахвярную працу. Увогуле, трэба было б зрабіць справаздачу перад гэтымі людзьмі. Таму што кангрэс абіраў і адзінага кандыдата, і нацыянальны камітэт, і палітычную. раду, і штаб - зрабіць справаздачу перад гэтымі людзьмі, трэба іх паважаць. А так я прыяжджаю ў рэгіён, а людзі нам там кажуць: "Вось калі вы праводзілі той кангрэс, калі мы вам патрэбныя былі, вы нас дасталі з-пад коўдры і прывялі на сходы, дзе вызначаліся дэлегаты на кангрэс. А пасьля гэтага вас няма ў рэгіёнах". Трэба, каб у нас было адрозьненьне ад таго, што робіць Лукашэнка: адзін твар, адно рашэньне - мы гэта добра ведаем за 12 гадоў - трэба каб былі дэмакратычныя мэханізмы і працэдуры.
[ 24/10/2006 17:05 ]
Анатолий, добрый день! Не совсем понятно, как будут формироваться делегаты очередного Конгресса. Например, я насобираю не 300, а 3000 подписей избирателей. Т.е. сам себе нарисую. Как вы это переправерите? Уверен, что будет полная неразбериха. Есть гораздо сильнее процедуры. И вы их знаете. Второй вопрос. Не кажется ли вам, что из Политсовета давно пора убрать всех "виртуальных" представителей. Т.е. тех, за кем толпа людей, умещающихся в легкоувю машину. Сидор Артемович
Дзякуй за Вашы пытаньні – насамрэч, такая небясьпека, што людзі будуць маляваць подпісы, апісваць іх з магільных пліт - яна прысутнічае і сярод актыўнай часткі палітычнай апазыцыі. Але тады я гавару вам: дарагія мае, давайце ня будзем мяняць рэжым Лукашэнкі, таму што фальсыфікацыі - гэта іх дасягненьні, там мы ня будзем лепшымі. Маляваць па 82, ці як кажа Аляксандар Рыгоравіч, па 95 адсоткаў - мы так ня зможам. Гэта значыць, мы ня лепшыя за ўладу. Калі нехта думае, што ўсе актывісты, усе прыхільнікі перамен будуць хадзіць па могілках і перапісваць, маляваць гэтыя подпісы. Я лічу, што падаўляючая бальшыня людзей - усё ж такі сумленныя людзі, і яны разумеюць, што кангрэс яшчэ цікавы і важны тым, што гэта - мэханізм працы зь людзьмі. Зьяўляецца пэўная матывацыя, каб мы ішлі да людзей - каб сабраць 300 подпісаў, трэба зайсьці ў 600 - 700 кватэр. Калі нехта сабраў 3 тысячы - вялікі дзякуй гэтаму чалавеку: гэта значыць, што ён зрабіў тое, што павінен рабіць грамадзянін сёньня ў Беларусі – гаварыць людзям праўду, гаварыць пра перамены, якія неабходныя для нашай краіны. Што датычыць балясту, дык гэта таксама даволі актуальнае пытаньне. Я за тое, каб палітычная кампанія мясцовыя выбары стала адлюстраваньнем нашых мажлівасьцяў. Гэта агляд нашага патэнцыялу. І калі мы агульнымі намаганьнямі ня выставім тысячу кандыдатаў - тады, прабачце, можа варта прыйсьці ў 11 клясу адной зь менскіх школ і сказаць усёй кааліцыяй, лідэрам кааліцыі: "Мы ня можам арганізаваць працу. Мы ня можам арганізаваць моцную палітычную кампанію з насельніцтвам. Перадаем вам паўнамоцтвы".
[ 24/10/2006 20:38 ]
Pawazhani spadar Anatol`! Ja z`jayljausja chal`com AGP. Mne soramna gljadzec` na washy dzejnasc` ja mau na ywaze ab`jadnanaja apaziciu a dakladnej kiraynicstwa. Skladaetca yradzhanne shto takoe stanowishcha y kraine wam wigadna. Wi kab shto-nebydz` rabic` tol`ki dzelice skyry ne zabitaga mjadzwedzja. Kali hto nebydz` i shto robic` tak geta sheragowija apazicijaneri na swoj strah i riziky y swoj wol`ni chas i za swae groshi. Wi mne ne pjarechce ja geta wedau na swaej praktici. U mjane pitanne-prapanowa! Wos` Wi zbiraecesja chargovi "ysebelaryski kangres-referendym" rabic` a ne para Wam na pensiu? Dajce darogy maladim! Wi prawalili ysè shto mozhna! I ja bi zabaraniy razam z yradawimi chinoynikami i wam wiezd za mjazhy! Nadaeli!!! Z pawagaj Aljaksej Kuzminski.
Пытаньне сьведчыць, што дэмакратыя ёсьць у апазыцыйных структурах, і любы сябра партыі можа мець свой пункт гледжаньня. Таксама як ёсьць магчымасьць, выкарыстоўваючы дэмакратычныя працэдуры, займаць самыя разнастайныя пасады. Практычна, кожны раз, калі праходзіў зьезд АГП, які абіраў кіруючыя органы, заўсёды была канкурэнцыя людзей, праграм, і мы ведаем, што за апошні час склад розных палітычных структураў, у тым ліку АГП, зьмяніўся даволі істотна. І хто хоча прыносіць ідэі, прапановы, адстойваць іх - ён мае магчымасьць абірацца.
Што да пэнсіі - мне далекавата, шчыра кажучы, да гэтага, але я а тое, каб была канкурэнцыя ў палітычным асяродку, каб прыходзілі новыя людзі. Праблема ў тым, што ня вельмі шмат жадаючых браць на сябе адказнасьць, у тым ліку і пэўныя праблемы - я ня буду гаварыць, якія, але яны ёсьць - дастаткова назваць прозьвішчы Ганчара, Захаранкі, Карпенкі, адсядзеўшы ў турме Старавойтаў, Клімаў, Кудзінаў. Падчас апошняй прэзыдэнцкай кампаніі 300 чальцоў нашай партыі прайшлі праз рэпрэсіі. Так што мы ведаем кошт усяму гэтаму.
[ 24/10/2006 21:55 ]
Спадар Анатоль,ці будзеце вы балатавацца на старшыню Палітсавету АДС?З павагай Алесь
Скажу шчыра, што сёньня мяне гэта цікавіць менш за ўсё. Я хацеў бы, каб падчас палітычнай кампаніі "Мясцовыя выбары" як мага больш сябраў АГП і шараговых, і тых, хто ўваходзіць у кіраўніцтва, пайшлі ў народ і папрацавалі зь людзьмі. Такім чынам, каб людзі сказалі: у нас ёсьць дастаткова інфармацыі аб тым, што адбываецца ў краіне,і нам даюць бачаньне, якой павінна быць Беларусь, не лукашэнкаўская, а Беларусь альтэрнатыўная. Калі мы гэта зробім, тады будуць відаць пазытыўныя эмоцыі, і будзе зразумела, што далей рабіць. Я не хачу забягаць наперад, на кангрэс, які, на вялікі жаль, чамусьці многія людзі разглядаюць выключна як сродак абраць кагосьці на нейкую пасаду.
[ 24/10/2006 22:06 ]
Здравствуйте Анатолий Владимирович!У меня есть вот такой вопрос .Я сама ещё несовершеннолетняя ,мне до 18 лет осталось 4 месяца,но я уже 3 года участвую политических кампаниях на стороне оппозиция ,была когда-то активисткой ЗУБРА.Если я соберу 300 подписей под текстом программы ОДС "За Свободу" смогу ли я тогда стать делегатом будещего Конгресса?
Я думаю, што такія сытуацыі, калі няма 18 гадоў, могуць разглядацца асобна, тым больш што збор подпісаў пад палітычным пасланьнем будзе працягвацца да 1 лютага - здаецца, Вам якраз ужо споўніцца 18 гадоў, і Вы будзеце мець усе падставы юрыдычна-прававыя, маральныя і палітычныя, каб удзельнічаць у кангрэсе. А калі будзе не хапаць некалькі дзён, то я абяцаю Вам і сваю асабістую падтрымку, каб чалавек з досьведам 3-гадовай працы і барацьбы за дэмакратыю ў Беларусі быў сябрам кангрэса.
[ 24/10/2006 23:03 ]
Уважаемый Анатолий Владимирович! Как вы считаете может быть членам ОГП и других демократических партий стоило бы платить членские взносы для поддержания материальной базы демсил? Спасибо большое!
Ведаеце, у нас ёсьць сыстэма ахвяраваньняў - чаму менавіта ахвяраваньняў? Таму што гэта зь вязана з пэўнымі складанасьцямі, працэдурамі, падаткавай інспэкцыяй і г.д., і кожны сябра партыі ведае пра гэтыя ахвяраваньні, іх мінімальны памер - кожны можа рабіць свой унёсак большым і больш істотным, таму гэта ёсьць на практыцы, але гэта не абавязковыя ўзносы для кожнага сябра партыі.
[ 24/10/2006 23:50 ]
Чаму кіраўніцтва Вашай партыі пасля сканчэння прэзідэнтскіх выбараў, забараніла сябрам АГП ўсе стасункі з сябрамі іншых партый, і асабліва з партыяй БНФ. Гэта я даведаўся ад актывіста АГП у Мядзеле Андрэя Абалевіча. Зміцер Вінаградаў з Мядзелаю
Вы, відаць, шмат выпілі піва з Абалевічам і нешта новае прыдумалі. Наадварот, наша партыя была галоўным інвэстарам працэсу аб’яднаньня, і тая кааліцыя, якая працавала падчас прэзыдэнцкай кампаніі, яна нараджалася ў нашым офісе, калі вяліся двухбаковыя перамовы з партыяй БНФ, сацыял-дэмакратамі, камуністамі - усё пачыналася менавіта з гэтага. Потым гэтыя ручайкі выліліся ў тую раку кааліцыі, якая працавала сумесна. Тое, што вы кажаце - гэта абсалютная няпраўда. Наадварот, мы разумеем, што тыкаць адным пальцам у сьвцяну можа быць вельмі балюча. Лепш рабіць гэта адным кулаком.
[ 25/10/2006 01:51 ]
На сайце АГП сярод сяброў раней узгадваўся Мілінкеыіч. Цяпер знік. Хочаце такім чынам яму адпомсціць? Думаеце, гэта дадасць Вам аўтарытэту?
Я шчыра кажу, што не кірую сайтам, хаця калі-некалі туды заглядваю. Я ведаю, што там працуюць прафэсіяналы. Што датычыць пераліку сайтаў-сяброў ucpb.org, то, наколькі мне вядома, там прапаноўваецца прынцып узаемнасьці. Калі спасылка на наш сайт стаіць на сайце Мілінкевіча ці Хартыі, то яны стаяць і на сайце ucpb.org. Гэта пазыцыя тых, хто вядзе гэты сайт, а я ня ўмешваюся ў гэтую справу і кіраўніцтва тым больш.
[ 25/10/2006 07:01 ]
Уважаеммый Анатолий Владимирович ! Я считала и считаю Вас наиболее адекватно реагирующим на ситуации политиком.Вы первым подняли на высокий уровень вопрос о похощенных режимом людях и т.д. Теперь вопрос : даже по официальным,глубоко фальсифицированным данным,за демократических кандидатов на последних выборах проголосоволо более 5000.000 человек.На площади же Калинолвского были герои,но всего не более 20.тыс. Как на Ваш взгляд,объяснить людям,что они имеют право не только правильно или неправильно (кому как ! ) голосовать но и открыто отстаивать свой выбор ? Оксана Новикова.
Я думаю, Аксана, што калі б нехта зь лідэраў апазыцыі ці проста грамадзян Беларусі прыдумаў вакцыну ад страха, то было б там ня трыццаць тысяч, а трыста тысяч. ГЭта найвялікшая праблема. Калі сюды дадаць яшчэ фінансава-эканамічную залежнасьць падаўляючай большасьці людзей ад беларускага рэжыму, бо нашы грамадзяне сваю заработную плату, пэнсіі, стыпэндыі атрымоўваюць фактычна ў А.Лукашэнкі, то гэта становіцца вялізарнай праблемай. Разам з тым, вяртаючыся да прэзыдэнцкай кампаніі, я хачу сказаць, што тыя некалькі дзясяткаў тысяч людзей, якія выйшлі на пляц Каліноўскага - гэта быў учынак неверагодны па сваёй мужнасьці. Узгадаем, што на працягу доўгага прамежку часу Сухарэнка і астатнія сілавікі палохалі людзей, ім прама казалі - хто выйдзе на вуліцы, той злачынец і будзе пакараны, гаварылі нават пра сьмяротнае пакараньне. І нягледзячы на гэта, людзі выйшлі - гэта каштуе дарагога. Не хапіла, зразумела, дынамікі, не хапілі яснай зразумелай стратэгіі што рабіць у той сытуацыі, але гэта ўжо пытаньні не да тых, хто выйшаў, а да тых, хто ўзяў на сябе лідэрскія функцыі.
[ 25/10/2006 09:04 ]
Вы являетесь инициатором создания очередного общественного трибунала, Решения любого трибунала предполагают вынесение приговора и его исполнения. Иначе все превращается в пустую болтовню. Ответьте пожалуйста будет ли вынесен приговор Лукашенко, в какой форме, и кто и как будет его исполнять? И если сможете, расскажыте пожайлуста о деятельности предыдущего трибунала созданного также не без вашего участия и возглавляемой Людмилой Карпенко? Благодарю. Олег Алкаев Берлин.
Па-першае, я ня ведаю пра стварэньне нейкага дзеючага міжнароднага трыбунала, я ведаю, што Людміла Карпенка была адным зь ініцыятараў стварэньня такой інстытуцыі, і яна мае на гэта маральнае права, ведаючы, што здарылася з Генадзем Дзьмітрыевічам Карпенкам. Але, на мой погляд, за тры апошнія гады гэтую ідэю, гэтую ініцыятыву проста, як кажуць у народзе, "забалбаталі". Што тычыцца дня сёньняшняга, то я, як чалавек, які блізка ведаў Карпенку, Ганчара, Захаранку нясу адказнасьць перад іх сем’ямі і перад іх роднымі. Я лічу, што такі працэс, такі трыбунал патрэбен для краіны, для таго, каб мы выганялі зь сябе страх - і для тых, хто ва ўладзе, каб яны памяталі, што ніхто не забыты, і нішто не забыта. Пра прававыя наступствы я пакуль ня буду забягаць наперад і гаварыць, але да таго, што ёсьць людзі, якія гатовы рэалізаваць гэтую ініцыятыву, я да гэтага стаўлюся з сымпатыяй і вялікай павагай і гатовы рабіць усё для рэалізацыі гэтай ідэі на практыцы.
[ 25/10/2006 11:32 ]
Уважаемый Анатолий Владимирович, меня больше всего интересует вопрос, как оппозиция представляет себе смену власти. Можете прокомментировать, каким Вы лично видете этот сценарий? Спасибо. Александр
Мы можам разважаць пра розныя сцэнары, і ёсьць эўрапейскі досьвед, як гэта адбывалася ў розных краінах. Найбольш верагодна, што гэта адбываецца праз вуліцу і падчас выбарчых кампаній. Чаму падчас выбарчых кампаній? Таму што ўсе аўтарытарныя рэжымы маюць адну асаблівасьць: калі закранаецца пытаньне ўлады, яны даводзяць усё да абсурду. І адносіны да выбаршчыкаў, і падлік галасоў. Гэта настолькі абражае людзей, гэта настолькі цынічна адбываецца, што людзі выходзяць на вуліцу. Так было ў многіх краінах, у тым ліку ў нашых бліжэйшых суседзяў, ва Ўкраіне. Я думаю, што хутчэй за ўсё для Беларусі вось такі сцэнар найбольш блізкі і прыймальны. Я пакуль ня бачу нейкіх крокаў улады да таго, каб лібэралізаваць сытуацыю і не дапусьціць пераменаў бяз вуліцы.
[ 25/10/2006 12:00 ]
Как вы охарактеризуете Милинкевича как человека ?
Цудоўны чалавек. Добры, інтэлігентны. Я думаю, што ён усё ж такі тып палітыка, які працуе ў камандзе, хаця некаторыя яго апошнія заявы вылучаюць яго з гэтага вобраза.
[ 25/10/2006 14:08 ]
Падчас мінулагодняга Кангрэсу дэмакратычных сілаў у выніку выбараў адзінага кандыдата ад апазыцыі спадар Мілінкевіч атрымаў перавагу над Вамі толькі ў некалькі галасоў. Калі б вы тады атрымалі большасьць, што бы вы зрабілі на месцы Мілінкевіча падчас кампаніі? Што на ваш погляд трэба было рабіць іншым чынам? Што было зроблена памылкова?
Лёгка гаварыць з пазыцыі сёньняшняга дня. Трэба самому быць у скуры адзінага кандыдата, таму што многія рашэньні трэба было прымаць вельмі хутка, у лічаныя хвіліны. Не заўсёды гэта рабіць лёгка і проста. Разам з тым, я лічу, што памылкай было тое, што крыху спазьніліся з тым, каб перадаць грамадзянам пасыл, што 19-га а 20-й гадзіне мы выходзім на вуліцу. Калі б такі выразны пасыл пайшоў з самага пачатку, то я думаю, што людзей было б больш на вуліцы. І як весьці сябе 19-га - я ня буду пра гэта гаварыць, але думаю, што мае паводзіны былі адрозныя ад таго, што мы бачылі ад дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты.
[ 25/10/2006 14:41 ]
Как вы оцениваете деятельность членов ОГП во время президентской избирательной кампании? Добровольский "забыл" опубликовать программу единого кандидата в государственных СМИ, Шанцев фактически самоустранился от работы по Могилевской области, Воронежцев и Дубравин заседали в центральном штабе только до того момента, как дело дошло до конкретной работы. Некоторые говорят о том, что это был неприкрытый и явный саботаж. Заранее спасибо за ответ. Эдуард
Эдуард, Вы, відаць, мелі нейкія адносіны да выбарчай кампаніі, толькі погляд у Вас з той пазыцыі, якая Вам падабаецца. Насамрэч, падчас выбарчай кампаніі, я пра гэта ўжо гаварыў, больш за 300 сяброў АГП трапілі пад рэпрэсіі, і Шанцаў, якога Вы згадалі, адсядзеў 15 сутак у турме за тое, што арганізоўваў сустрэчы як давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнта Мілінкевіча. І Навасельчан, кіраўнік абласной арганізацыі, і Валянціна Палевікова, якая была адказная за працу ў Менску - людзі працавалі, я лічу, на добрую адзнаку. Нідзе не была праваленая праца па зборы подпісаў. Давайце шанаваць і цаніць тую працу, якую рабілі людзі. Па-другое, той хто працаваў у штабе - гэта ня сябра АГП, гэта быў сябра выбарчага штабу А.Мілінкевіча, і ніхто не дзяліў там на тых, хто з АГП, БНФ ці беспартыйны. Прабачце, але гэта так падчас выбарчай кампаніі. Я сам як давераная асоба правёў сустрэчы ў 18 рэгіёнах, і пачынаў іх зь 5 тэзісаў, чаму трэба галасаваць за А.Мілінкевіча. І рабілі гэта сябры нашай партыі пасьля таго, як прайшоў кангрэс, і былі эмоцыі, што не зусім правільна былі абраныя некаторыя групы дэлегатаў - мы пераступілі праз гэта. Мы павялі сябе як вельмі адказная партыя, прынцыповая, якая можа браць на сябе абавязкі і выконваць іх. Я маю добрыя такія пачуцьці ад таго, як паводзілі сябе сябры АГП падчас прэзыдэнцкай кампаніі.
[ 25/10/2006 15:02 ]
Мы, верующие- протестанты, благодарны Вам за поддержку и освещение событий, связанных с церковью "Новая жизнь" на сайте вашей партии. Верующие церкви будут добиваться выполнения своих законных требований: официального возвращения права на пользование зданием их церкви и предоставления реальных равных прав перед законом верующим разных конфессий. Как Ваша партия может посодействовать в оказавшейся ситуации решению этого конфликта верующих-протестантов.
Нашы людзі адразу зьявіліся ў будынку, дзе галадалі пратэстанты, і прапанавалі сваю дапамогу. Мы таксама не хацелі палітызаваць гэтую сытуацыю. Мы падтрымлівалі іх інфармацыйна, празь некаторы час я, Валянціна Палевікова, Людміла Гразнова і шэраг нашых іншых сяброў, узяўшы некалькі бідонаў вады, прыехалі да гэтых людзей падтрымаць іх маральна. І яны ведаюць, што мы сказалі: якая вам дапамога патэбная – мы яе зробім. Для нас гэтае пытаньне вельмі важнае, бо я лічу, што людзі павінны самі вырашаць, якому богу пакланяцца, зь якім богам у сэрцы жыць.
[ 25/10/2006 15:20 ]
SVALIVAC* ZBIRAECESYA?
Калі гавораць "звальваць" - маюць на ўвазе, калі ёсьць ужо квіток Менск-Вашынгтон ці Менск-Брусэль. Адкажу банальнымі, вядомымі словамі: не дачакаецеся. Я нарадзіўся і вырас у Беларусі, тут мае бацькі і дзеці, я буду ў свабоднай, вольнай Беларусі. Хай звальваюць тыя, за кім цягнецца шлейф злачынстваў у Беларусі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме