13:48 05.10.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Міліцыі на "Дажынках" будзе дастаткова для выпраўлення любой нестандартнай сітуацыі
12:38, 5 Октября | Сяргей Гутарэвіч,
У Магілёўскім аблвыканкаме заявілі, што людзі з усёй краіны могуць бесперашкодна прыязджаць у Бабруйск і абверглі чуткі пра ўвядзенне на фестывалі прапускной сістэмы.
Рух гасцей, удзельнікаў свята і жыхароў Бабруйска – свабодны. Гарадскі транспарт будзе працаваць у рэжыме працоўнага дня, на аўтамабілі можна праехаць па асноўным траспартным магістралям горада. Свае машыны можна пакінуць на бясплатных ахоўваемых стаянках: іх у горадзе вызначана дзевяць, і любы інспектар ДАІ пакажа, як туды дабрацца.
Бяспеку свята забяспечаць падраздзяленні ўнутраных спраў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны працуюць у Бабруйску паводле свайго плана ўжо з панядзелка. Заяўлена, што дастаткова сіл і сродкаў для таго, каб аператыўна ўмяшацца ў любую сітуацыю.
Медыкі будуць дзяжурыць на кожнай фестывальнай пляцоўкі.
Не менш важна і тое, што гандлёвыя рады ды столікі паставілі толькі з аднаго боку вуліцы, каб не было натоўпу, які рухаецца ў розных накірунках. Усталявана 250 біяпрыбыральняў.
Фестываль-кірмаш "Дажынкі" пачнецца 6 кастрычніка. У гэты дзень будуць працаваць падворкі сельскіх раёнаў і абласцей, горад майстроў і гандлёвыя рады, якія працягнуцца на бабруйскіх вуліцах больш чым на пяць кіламетраў. У пятніцу адбудзецца святочнае шэсце, цырымонія ўшанавання пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва, якія занялі другія і трэцція месцы. Завершыцца свята гала-канцэртам і феерверкам.
У суботу – "прэзідэнцкі" дзень: з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Плануецца закладка капсулы ў фундамент Лядовага палаца і цырымонія ўшанавання пераможцаў спаборніцтва. Дарэчы, пераможцамі ад Магілёўскай вобласці сталі землякі кіраўніка Беларусі: Шклоўскі раён і ААТ "Александрыйскае".
Улады адрапаратавалі, што ўсе арганізацыйныя пытанні вырашаны і застаецца толькі спадзявацца на дапамогу нябёснай канцэлярыі ў надвор’і.
Адметнасцей бабруйскага свята некалькі. Гэта – тэатралізаванае шэсце; галоўны герой сувенірнай прадукцыі – бабёр-габрэй; "Вянок сяброўства" – выступленне артыстаў з краін-суседак Літвы, Расіі, Украіны і Польшчы; уручэнне пераможцам спаборніцтва партрэтаў, якія на пленэры намалявалі мастакі; падворкі як візітоўкі сельскіх раёнаў і аблацей.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме