17:36 04.10.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Да кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі "Брэст" звярнуліся прадстаўнікі палітычных партый рэгіёна
16:10, 4 Октября |
Зварот да старшыні тэлерадыёкампаніі “Брэст” Ларысы Дабрадомавай накіравалі ўчора кіраўнікі брэсцкіх арганізацый Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, БСДП (Грамада) і Партыі камуністаў Беларускай. Аўтары звароту патрабуюць магчымасці рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права – карыстацца дзяржаўнымі сродкамі інфармацыі, у дадзеным выпадку эфірам брэсцкага абласнога тэлебачання.
Палітыкі просяць “даць магчымасць сябрам партыяў браць удзел у тэлевізійных перадачах, у якіх абмяркоўваюцца значныя падзеі палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, культурнай і іншых сфер жыцця грамадства”.
“Сяброўства ў нашых партыях вучоных, людзей, якія маюць вялікі вопыт працы ў органах дзяржаўнага кіравання, юрыстаў, педагогаў, моладзі, ветэранаў дазваляе спадзявацца на іх прафесійны удзел у абмеркаванні найбольш вострых і злабадзённых праблем”, - выкладзена ў лісце.
На думку грамадскіх актывістаў, станоўчае вырашэнне гэтага пытання будзе спрыяць павышэнню цікавасці жыхароў брэсцкага рэгіёну да тэлевізійных перадач і пошуку аптымальных рашэнняў канкрэтных жыццёвых праблем.
Аўтары звароту нагадваюць кіраўніцтву брэсцкага тэлебачання, што права выкарыстоўваць дзяржаўныя СМІ палітычным партыям дае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, а таксама Асноўны Закон гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоду думкі, перакананняў і іх свабоднае выказванне і не дапускае манапалізацыю СМІ дзяржавай.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
16 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |