15:00 29.09.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Гомельскті рэгіёне працягваецца ціск на дэмакратычных актывістаў
13:56, 29 Сентября |
На рэдакцыйную скрыню сайта “Гарт” працягваюць прыходзіць лісты з інфармацыяй пра ціск дэмакратычных актывістыў у Гомельскім рэгіёне. Гэтым разам перасьледу падвергліся грамадзкія актывісты Вольга Буранкова і Сяргей Палуян, да якіх завітаў супрацоўнік УКДБ з мэтай прафіляктычнай гутаркі. Пра дадзены выпадак, што адбыўся ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Ф.Скарыны, чытайце далей.
Прыгоды маладога чэкіста
Складаньне любой справаздачы ня ёсьць надта цяжкай справай, калі маецца пра што пісаць. Гэта не датычыцца людзей, якія цягам месяца не займаліся амаль нічым, хіба, гулялі ў кампутарныя гульні ды штогадзіну бегалі піць гарбату. Аднак шараговыя супрацоўнікі УКДБ вырашаюць сытуацыю адсутнасьці матэрыялаў для справаздачы проста: праводзяць "прафіляктычныя гутаркі".
Хутчэй за ўсё, менавіта такімі думкамі і карыстаўся малады супрацоўнік Гомельскага УКДБ за пасьведчаньнем лейтэнанта Ўладзімера М., калі зьдзяйсьняў чарговы "за Беларусь-рэйд" па матэматычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны. Першым, з кім ён вырашыў "проста пагутарыць", стаў першакурснік Сяргей Палуян.
Напярэдадні Сяргея выклікалі да ўнівэрсытэцкага ваенкому нібыта выправіць нейкія хібы ў дакумэнтах. Падчас гэтага наведваньня студэнту прапанавалі прайсьці ў кабінет на чацьвёртым паверсе галоўнага ўнівэрсытэцкага корпусу з красамоўнаю шыльдаю "Сьпецадзьдзел". Тут маладзёна ўжо чакаў наш герой, які гэтым разам назваўся супрацоўнікам камітэта дзяржбясьпекі.
Спадар супрацоўнік пачаў цікавіцца мейсцам працы бацькоў студэнта, задаў некалькі агульных пытаньняў. Пасьля гэтага Ўладзімер М. пераключыўся на галоўнае: удзел Сяргея ў штомесяцовых акцыях Салідарнасьці са зьніклымі палітыкамі і палітзьняволенымі. Зразумеўшы, што нармалёвае размовы не адбудзецца і аніякіх фактаў у верасьнёвую справаздачу дадаць не атрымаецца, пільны вартаўнік крыштальнага сасуду размову скончыў.
Далей маэстра накіраваўся наўпрост у дэканат матэматычнага факультэта. Сюды на гэты момант ужо выклікалі актывістку Вольгу Буранкову. Выставіўшы за дзьверы дэкана Аляксандра Жогаля, супрацоўнік КДБ галянтна прапанаваў дзяўчыне прысесьці і назваўся Дзьмітрыем Іваненкам. Чэкіст аднак адмовіўся паказаць сваё пасьведчаньне. У адказ актывістка ўзьнялася ды выйшла з памяшканьня, спасылаючыся, што ня гутарыць зь незнаёмымі. Гэтым студэнтка надта зьдзівіла дэкана, які чакаў у калідоры. "Мы яшчэ сустрэнемся у Чарнігаве", — пачула Вольга словы супрацоўніка КДБ. Маладая актывістка не зьвярнула ўвагі на пагрозы чэкіста і выйшла з душнага ўнівэрыітэцкага корпусу на вуліцу, каб парадавацца апошняму восеньскаму сонейку. Адмяняць паездку ва Ўкраіну да сяброў, якая мусіла адбыцца на выходных, яна, зразумела, не зьбіралася.
....А маладому чэкісту, пэўна, усё ж такі прыйдзецца перакваліфікавацца ва ўпраўдомы.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме