17:12 18.09.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Магілёў: майка з надпісам як нагода для затрыманьня
15:44, 18 Сентября |
Кіраўніцтва Магілёўскай абласной міліцыі адказала на калектыўную скаргу людзей, затрыманых 27 ліпеня на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Нагодай для затрыманьня сталі майкі з афіцыйна зацьверджанай сымболікай Аб’яднанай грамадзянскай партыі ды надпісам на сьпіне “Надоел”.
У адказе кіраўнік управы Мікалай Алёнушкін цьвердзіць, што міліцыя дзейнічала ў межах службовых абавязкаў, а грамадзяне парушылі закон “Аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў” — зладзілі недазволены пікет, выкарыстаўшы майкі з надпісамі.
Затрыманыя 27 ліпеня грамадзяне абвінавачвалі міліцыянтаў у тым, што ім не патлумачылі іхных правоў і не паведамілі, у чым канкрэтна вінавацяць.
Камэнтуючы адказ міліцыі, адзін з затрыманых, актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Стральцоў зазначыў: “У Магілёве пэўныя асобы пазбаўленыя права выбіраць адзеньне. Ім наагул забаронена выдзяляцца з агульнай людзкой масы, у адваротным выпадку іх чакае прэвэнтыўнае зьняволеньне. Каб апрануў гэтую майку іншы чалавек, на яго ніхто б не зьвярнуў увагі”.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |