18:36 16.09.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Менску пачаліся затрыманьні
17:17, 16 Сентября | Любоў Лунёва,
Каля 1-й гадзіны дня ў раёне кінатэатра "Кастрычнік" і насупраць яго, каля Акадэміі Навук, у двары Фундамэнтальнай бібліятэкі, сталі некалькі бронетранспарцёраў. Апроч іх, тут стаяць МАЗы, у якіх звычайна міліцыя адвозіць затрыманых удзельнікаў апазыцыйных акцый, а таксама каля двух дзясяткаў міліцэйскіх варанкоў.
Міліцыянты ў цывільным хапаюць кожнага, хто ў гэтым месцы трапляецца ім у майцы з лягатыпам "Джынсавы фэст – 16" і ўсіх тых маладых людзей, у якіх на заплечніках альбо на вопратцы ёсьць значкі "За свабоду".
Міліцыянты адводзяць людзей у двары Палітэхнічнай акадэміі альбо ў двор Акадэміі навук і адтуль у машынах іх адвозяць у РАУСы.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме