16:12 14.09.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Газету "Бобруйский курьер" не акрэдытоўваюць на "Дажынкі-2006"
14:51, 14 Сентября |
Недзяржаўная газета "Бобруйский курьер" не будзе акрэдытавана на фестывалі "Дажынкі-2006", які сёлета пройдзе ў Бабруйску напрыканцы верасня. Аб гэтым галоўнаму рэдактару газеты Анатолю Санаценка паведаміў па тэлефоне супрацоўнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Міхаіл Халамаў. Свайго дазволу на гэта не даў Бабруйскі гарвыканкам, з якім, як можна было зразумець, "раілася" Упраўленне. Прычынай адказу ў акрэдытацыі "Бобруйского курьера" М. Халамаў назваў адсутнасць узаемадзейнасці газеты з уладамі.
11 верасня рэдакцыя выдання даслала ва ўпраўленне ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама ліст-заяўку з просьбай аб акрэдытацыі. Не атрымаўшы пісьмовага адказу на свой ліст ў адведзены заканадаўствам тэрмін, галоўны рэдактар "Бобруйского курьера" патэлефанаваў, каб высветліць сітуацыю, у аблвыканкам. Анатоль Санаценка папрасіў даць пісьмовы адказ на заяўку, як таго патрабуе ад атрымальніка запросу беларускае заканадаўства.
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |