13:48 13.09.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Гомелі працягваецца запалохваньне актыўнай моладзі
12:41, 13 Сентября |
У Гомелі працягваецца запалохваньне актыўнай моладзі, што апранае саколкі “За свабоду” і носіць апазыцыйныя значыкі. Нядаўна двух такіх маладзёнаў зьбілі невядомыя. Днямі раней прадстаўнікі праваахоўных ворганаў зладзілі рэйд па мейсцах сустрэчы моладзі, спрабуючы пераканаць у правільнасьці абранага дзяржаўнага курсу, падчас якога сканфіскавалі значыкі “За свабоду” і акцый Салідарнасьці “16”. Аб гэтым паведамляе HART.3DWAY.ORG.
У выходны нявызначаныя асобы зьбілі двух маладзёнаў у майках і значыках “За свабоду”. На сёньняшні момант адзін зь іх знаходзіцца ў больніцы з разьбітай губой і выбітымі зубамі.
Паводле словаў пацярпелых, да іх падыйшлі асобы атлетычнага целаскладу ў цёмнай вопратцы і шапачках. Правакатары пачалі задаваць пытаньні кшталту “зь якой вы арганізацыі?”, “што гэта за значакі?”, пасьля чаго пачалі зьбіваць моладзь за адмову зьняць саколкі “За Свабоду!”.
Пацярпелыя мяркуюць, што невядомыя ў сваіх паводзінах кіраваліся загадамі пэўных кампэтэнтных ворганаў: “Аднак гэтая падзея толькі ўпэўніла, што ўлады баяцца праяваў маладзёвай актыўнасьці”.
- 04.09.2006 -
- 13.09.2006 -
- 17.08.2005 -
- 13.12.2005 -
- 17.10.2005 -
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |