17:12 24.07.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Юля Сівец: Улады імкнуцца задушыць любую грамадзянскую актыўнасць
15:41, 24 Июля |
Пракуратура Гомельскай вобласці вынесла папярэджанне маладой актывістцы Юліі Сівец “за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. Як паведамілі Юліі, справа датычыцца ліквідаванага Моладзевага цэнтру “Гарт”.
21 ліпеня Юлію Сівец прывадам даставіў участковы міліцыянт у абласную пракуратуру. Актывістку афіцыйна папярэдзілі “аб недапушчальнасці парушэння закону і дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі” і магчымасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці за далейшыя парушэнні заканадаўства.
Падставай для гэтага стала праведзеная пракуратурай праверка Моладзевага цэнтру “Гарт”. У прыватнасці, паводле пракуратуры, Юля Сівец са студзеня 2006 года ладзіла семінары, а таксама арганізаваныя выезды па-за межы Беларусі для ўдзелу ў канферэнцыях ад імя грамадцкай арганізацыі “Моладзевы цэнтр “Гарт”. “Разам з тым, дадзеная арганізацыя ліквідаваная і выключаная з Дзяржаўнага рэестру грамадцкіх аб’яднанняў у 2005 годзе”, — адзначаецца ў папярэджанні.
Такое шчыраванне ў дачыненні да арганізацыяў і грамадцкіх актывістаў Юлія Сівец звязвае з імкненнем уладаў задушыць любую грамадзянскую актыўнасць, выкарыстоўваючы дзеля гэта любыя сродкі ад запалохвання да адміністрацыйных рэсурасаў. Так, за апошнія паўгады больш за 10 экс-сябраў “Гарту” былі выкліканыя ў КДБ, дзе ім паграджалі крымінальнай адказнасцю за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Апроч таго, Юлія яшчэ ў красавіку атрымала позву з’явіцца ў абласную пракуратуру ў якасці сведкі, аднак устрымалася ад візіту, падчас якога стан сведкі мог пераўтварыцца ў стан абвінавачанай.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме