13:24 23.07.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Адзін дзень у сям’і палітвязьня Анатоля Лябедзькі (фота)

12:02, 23 Июля | Галіна Абакунчык,

На акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі 16 ліпеня Анатоль Лябедзька пайшоў разам з сынам Арцёмам. Праз паўгадзіны пасьля выхаду з дому ён ужо быў за кратамі ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі арыштавалі каля амбасады Расеі, дзе праходзіў пікет. Байцы спэцназу заявілі, што спадар Лябедзька нецэнзурна лаяўся. Судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Аляксей Бычко пакараў лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі дзесяцьцю суткамі зьняволеньня. Анатолеў сын Арцём і жонка Сьвятлана перакананыя, што гэта не апошняе зьняволеньне бацькі й мужа.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме