16:36 20.07.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Хто хавае ўласнае імя пад назвай РНЕ?
14:55, 20 Июля | Арцём Дарэўскі,
Нядаўна прачытаў на ucpb.org артыкул, у якім расказвалася пра пагрозы віцебскай актывістцы АГП. Самае дзіўнае ў гэтых пагрозах было тое, што яны выдаваліся ад імя РНЕ (Русское Национальное Единство). Справа ў тым, што гэтая “структура” распалася на тры групоўкі дзесьці гадоў 3-4 таму, і адзінай арганізацыі пад гэтым “брэндам” не існуе.
Таму ўзнікае надзённае пытанне: дык хто ж усё-такі адаслаў гэтыя пагрозы? Хто ў нашым грамадстве такі “смелы”, што хавае ўласнае імя пад назвай неіснуючай арганізацыі?
Узнікае 2-е асноўныя версіі.
1-я: актывістцы пагражаюць “сапраўдныя” РНЕшнікі, з адной з арганізацыяў, існуючых пасля расколу РНЕ. А каб было больш страшна падпісваюцца сваёй старой назвай, якая значна больш вядома – дапрыкладу, што гучыць жахлівей – якія небудзь “Молодые фашисты РуссоБелии” ці РНЕ? Таму гэты “брэнд” можна выкарыстоўваць для самапіяру праз сапужванне сумленных людзей.
2-я: чарговая правакацыя спецслужбаў. Такіх правакацыяў было ўжо дастаткова многа. Тут “службы” могуць як-бы адводзіць ад сабе падазрон шыльдай РНЕ. Да таго ж выказваюць скрытае жаданне – нацкаваць “рускіх фашыстаў” на беларускіх дэмакратаў – і такія выпадкі ўжо былі ў мінулым – таксама дзейнічала РНЕ (толькі сапраўднае).
Так што самі думайце што гэта было, шаноўныя грамадзяне. Але ў любым выпадку гэтыя пагрозы пішуць “людзі” прыкладна з аднаго палітычнага “лагера”.
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |