19:48 17.07.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Марш у Нью-Йорку
18:24, 17 Июля | Андрэй Чыж, Нью-Йорк
У нядзелю, 16 лiпеня, у Нью-Йорку прайшоў «Марш паняволеных народаў». Сярод удзельнiкаў большасць складалi беларусы. Удзельнiчала больш за 40 чалавек, пераважна сябры Беларуска-Амерыканскага Задзiночання i Згуртавання беларускай моладзi Амерыкi (моладзь БАЗА).
Важна адзначыць прысутнасць беларускiх студэнтаў, што паказвае незадаволенасць найбольш актыўнай часткi беларусаў, прычым студэнтаў найбольш прэстыжных беларускiх унiверсiтэтаў (мiжнародныя адносiны, мiжнародны турызм...).
Сярод патрабаванняў беларускай грамады былi захаванне суверэнiтэту, права на вольнае развiцце беларускай мовы, супраць русiфiкацыi, за дэмакратыю, за свабоду палiтычных вязняў.
Прывiтальныя лiсты даслалi губэрнатар i мэр Нью-Йорку.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме