12:48 04.07.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Мядзелі быў затрыманы актывіст апазыцыі Андрэй Абалевіч
08:08, 4 Июля |
Актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Абалевіча затрымалі падчас афіцыйнага мітынгу з нагоды сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Незалежнасьці ў Мядзелі. Хлопец раздаваў улёткі з прапановай зьвяртацца да яго і ягоных калегаў з апазыцыі дзеля разьвязаньня набалелых праблемаў.
Акцыя, што дапамагае людзям вырашыць іхныя жыцьцёвыя праблемы, называецца “Мы разам”. Андрэй Абалевіч пасьпеў сёньня, падчас афіцыйнага мітынгу, раздаць некалькі соцень такіх улётак. Пазьней яго затрымалі міліцыянты й даставілі ў Мядзельскі раённы аддзел міліцыі. Міліцыянты доўга не маглі знайсьці артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу, які нібыта парушыў спадар Абалевіч. Як вынік, з апазыцыйнага актывіста ўзялі пісьмовае тлумачэньне й адпусьцілі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме