16:48 24.06.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
"Такое можа апісаць толькі паэзія"
15:00, 24 Июня | Сяргей Дубавец,
Плошча была дзівосным здарэньнем, падобным да падзеньня мэтэарыту альбо зьяўленьня Божае Маці. Калісьці ў такіх месцах ставілі крыжы ці будавалі храм. Ніякіх рацыянальных словаў для гэтага раптоўнага прасьвятленьня не знаходзіцца. Такое можа апісаць толькі паэзія. Мы так стаміліся ад афіцыйнае хлусьні, так зьнебыліся па пераменах, што раптам... адбыўся цуд: на голым камені пасярод сьцюдзёнае начы ўзышла фантастычная кветка. Натуральна, гэта не магло працягвацца доўга. Вось і ўсё, што можна сказаць. Колькі б мы ні тлумачылі Плошчу мовай палітычнага ці журналісцкага пратаколу, сэнс яе застанецца няўлоўным. Думаю, што нават многія ўдзельнікі таго жывога ланцугу вакол намётаў, не зусім разумеюць, што зь імі адбылося. Але тое пачуцьцё сьвятла, праўды і чалавечага яднаньня яны захаваюць на ўсё жыцьцё.
Філёзаф Ігар Бабкоў слушна заўважыў, што Плошча можа стаць мітам новага пакаленьня.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме