20:48 22.06.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Тэрарысты з-за кардону будуць шкодзіць гарадзенскім калгасам

19:06, 22 Июня | Алесь Кавалёў,

Тэрарысты з-за кардону будуць шкодзіць гарадзенскім калгасам
Прынамсі такі сцэнар быў адпрацаваны ў Воранаўскім раёне ў рамках буйнамаштабных вучэньняў "Шчыт саюзу-2006".

Воранаўскі раён выцягнуты ўздоўж мяжы з Літвой. Гэта ўскосна магло сьведчыць аб тым – адкуль улады чакаюць прыкрасьцяў – падпалу складу з ядахімікатамі, што пагражае хімічнай небясьпекай. Галоўную ролю у вучэньнях выконвала служба грамадзянскай абароны Міністэрства надзвычайных сытуацый, на іх прыехаў сам міністар Энвэр Барыеў. Была адпрацавана задача: разгортваньне дзеяньняў грамадзянскай абароны, перавод службы на "ваенныя рэйкі".

Адзін з начальнікаў зазначыў, што былі ўзгоднены дзеяньні таксама мясцовай улады, войска і КДБ – на выпадак надзвычайных сытуацый, выкліканых дзеяньнямі тэрарыстаў, што накіраваны на стварэньне тэхнагенных аварый. Гэтае прызнаньне выклікае наступныя асацыяцыі: улады мадэлююць сытуацыю 1941 году, калі за калючым дротам стаялі нямецкія дывізіі, гатовыя да паходу на Маскву.

Праўда, ёсьць адрозьненьні: у той час Нямеччына была агрэсарам, які захапіў палову Эўропу, але адначасова зьяўлялася сябрам СССР, хоць і ненадзейным, як выявілася пазьней. Сёньня дэмакратычная Эўропа зьяўляецца гарантам міру і супрацоўніцтва на кантынэнце, але беларускія ўлады супрацоўнічаць не жадаюць, ствараючы сабе вобраз ворага паводле сцэнараў халоднай вайны. Што да тэхнагенных аварый, дык беларускі народ назаўжды запомніць Чарнобыльскую катастрофу, да якой замежныя тэрарысты ня мелі ніякага дачыненьня.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме