19:48 20.06.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

«Не лайся матам, ... тваю маць!»

18:14, 20 Июня |

«Мы знялі пабоі, якія былі нанесены Хрысціне Шацікавай, і накіравалі скаргу ў пракуратуру, – заявіў юрыст-праваабаронца Алесь Каліта. – Канешне, у нас няма спадзяванняў, што пракуратура нешта вырашыць цяпер. Але мы збіраем прозвішчы, канкрэтныя даныя правапарушэнняў з боку “праваахоўнікаў” – і, калі ўлада зменіцца, мы пра іх узгадаем».

Дарэчы, сама Хрысціна абвергла інфармацыю пра тое, што пры затрыманні яе збівалі. «Гэта не было збіццём, але ўжывалася грубая фізічная сіла, – засведчыла яна. – Калі забіралі бел-чырвона-белы сцяг, мне ламалі пальцы. Калі сцягвалі мяне з вежы, выкручвалі рукі і ногі. Калі цягнулі праз вузенькі жалезны танэльчык – драпалі і стукалі мяне аб гэтае жаляззё».

Дзеянні спецназаўцаў былі дужа нескаардынаванымі: па словах Хрысціны, «адзін цягнуў за рукі ўверх, другі за ногі ўніз, а трэці, што накінуў на мяне нейкую вяроўку – наогул убок». Таму, кажа Шацікава, яны ўвесь час мацярыліся адзін на аднаго, і рабілі адзін аднаму заўвагі, каб не мацюгаліся, раптам хто пачуе іхнюю лаянку – але заўвагі гэтыя рабіліся таксама матам.

Сцяг, які Шацікава прычапіла на вежы, правісеў трохі болей за гадзіну. Калі спецназаўцы узняліся на вежу, яны найперш скінулі сцяг на зямлю. Пасля гэтага на працягу шасці гадзін Хрысціну ўгаворвалі злезці з вежы. Пры гэтым спецназавец, – хоць і быў незадаволены тым, што мусіць губляць столькі часу, не можа пайсці дахаты – сказаў ёй: «Усё адно ты малайчына – не кожны мужык такое б зрабіў».

Між іншым, сцяг з зямлі падабрала жанчына, і зараз ён знаходзіцца ў «бунтароў». А міліцыянты дзеля справаздачы мусілі скарыстаць сцяг, які яны, шчэ за шмат часу да гэтых падзеяў, забралі ў віцебскіх апазіцыянераў.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме