13:12 20.06.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Дырыжор капэлы арыштаваны падчас канцэрту
11:48, 20 Июня |
На канцэрце, што ладзіўся ў адной з заляў Магілёўскага абласнога мастацкага музэю імя Паўла Масьленікава, быў упершыню прадстаўлен знакаміты твор Дзьмітрыя Шастаковіча "Антыфармалістычны раёк", працу над якім аўтар распачаў яшчэ ў 48-ым годзе мінулага стагодзьдзя.
Штуршком для напісаньня твору сталася кампанія супраць прадстаўнікоў "антынароднага, фармалістычнага накірунку ў музыцы". У літаратурнай аснове тэксту ляжаць сапраўдныя выказваньні тагачасных партыйных лідэраў (несумнеўна падабенства: Едзініцын – Сталін, Двойкін – Жданаў, Тройкін – Шэпілаў), іх характэрныя моўныя інтанацыі, нават няправільныя націскі. У гучаньні "Райка" вялікую ролю адыгрываюць музычныя цытаты. Так падчас выступу Едзініцына і Двойкіна ўвесь час гучыць традыцыйны для падобнага кшталту збораў туш; сваю прамову Едзініцын робіць пад мелодыю народнай грузінскай песні "Суліко".
Выказваньні герояў "Райка", іх карыкатурныя вобразы ўжо не актуальныя і малазразумелыя без гістарычнага і палітычнага кантэксту. Сведчаньне гэтаму – факт плясканьня ў далоні часткі слухачоў пад "глінку-малінку" таварыша Тройкіна, што, безумоўна, нагадвала нешта накшталт "Славянскага базару". Сваё бачаньне твору самі музыкі прадэманстравалі тым, што калі ў фінале арыгінальнай пастаноўкі з’яўляецца рэвалюцыйны матрос, то зараз гэта быў малады нахабны чалавек ў чорнай вопратцы і ў чорных акулярах. Прыставіўшы да галавы дырыжора пісталет, вывеў апошняга з залі. Дырыжыраваць аркестрам застаўся "таварыш у фуражцы".
Музычны сэзон завершаны, але тыя, хто шукае сустрэчы з клясычнай музыкай, могуць яшчэ раз паслухаць выступ камэрнага аркестру і хору Магілеўскай гарадзкой капэлы. З творамі духоўнай музыкі яны выступяць на міжнародным фэстывалі "Магутны Божа", які штогод ладзіцца ў Магілёве.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
16 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |