00:12 19.06.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
«Бунт» у Вiцебску распачаўся ўчора ....
20:54, 18 Июня |
Як ужо паведамляла прэс-служба АГП, сямёра хлапцоў і дзяўчат міліцыянты затрымалі мінулым вечарам у раёне летняга амфітэатру, дзе актывісты новастворанага моладзевага руху “Бунт” раздавалі мінакам улёткі. Сёння радые “Свабода” паведаміла падрабязнасці тых падзей.
“Ва ўлётках было напісана: “Беларусь – твой дом, а не стойла для хамскай улады! Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу. Хопіць баяцца і трываць! Нас шмат! Далучайся да негвалтоўнага супраціву! Дзейнічай у імя свабоды сваёй краіны!”
У некаторых затрыманых маладых людзей улётак не было, яны нічога не распаўсюджвалі і былі затрыманыя толькі таму, што выклікалі падазрэньні ў міліцыянтаў. Аднак усіх сямёх абвінавацілі ў распаўсюдзе апазыцыйных улётак. Адзін з затрыманых, Іван Сьпірын, паспрабаваў зьбегчы, аднак яго злавілі і ў пастарунку на яго быў складзены пратакол з вінавачаньнем у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Зараз спадар Сьпірын знаходзіцца ў віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня. У панядзелак, верагодна, над ім адбудзецца суд.
Апрача яго, у Кастрычніцкім РАУСе ўчора ўвечары апынуліся Кацярына і Алена Казак, Вераніка Носань, Аляксей Панасік, Кацярына Яловая і Дзяніс Дзянісаў. Спадара Дзянісава пасьля складаньня пратаколу адпусьцілі дахаты, а астатніх маладых людзей – жыхароў Менску –міліцыянты ўночы вывезьлі ў Воршу ды пасадзілі на менскую электрычку.
Некалькі моладзевых актывістаў зь Менску вырашылі застацца ў Віцебску да панядзелка, каб дачакацца суду над Іванам Сьпірыным. Трое зь іх – Тацяна Дзядок, Ільля Шыманскі і Міхаіл Шубач – былі затрыманыя позна ўвечары, калі яны пайшлі ў краму па прадукты на вячэру. Паводле іхных словаў, тры гадзіны яны мусілі правесьці у аддзеле міліцыі Віцебскага раёну. Потым іх адпусьцілі, не патлумачыўшы прычын затрыманьні і не складаючы пратаколаў.
Пасьля поўначы ў кватэру, якую маладыя людзі зьнялі на двое сутак, гвалтам уварваўся нарад міліцыі на чале з намесьнікам начальніка Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі Аляксеем Шаховічам. Міліцыянты сказалі, што суседзі паскардзіліся на шум у кватэры і без ніякіх санкцыяў пачалі аглядаць асабістыя рэчы прысутных. Заявілі, што пад бальконам знойдзены пакет з паперамі, верагодна, улёткамі, і прапанавалі аднаму з маладых людзей, Мікіту Абраменку, паехаць у райаддзел для складаньня пратаколу. Аднак разам з ім выправіліся ўсе астатнія хлопцы і дзяўчаты, якія спісалі 10 старонак міліцэйскай “Кнізе скаргаў і прапановаў”, пратэстуючы супраць несправядлівага затрыманьня сябра і абвінавачаньня ў распаўсюдзе ўлётак.
Нарэшце Мікіту Абраменку адпусьцілі таксама. Але за час ягонага знаходжаньня ў пастарунку туды ж прывезьлі Івана Бурыкіна і Яўгена Папковіча. Хлопцаў затрымалі за балёнчыкі з фарбай, якія яны мелі пры сабе, бо на віцебскіх будынках ды платах мінулай ноччу зьявіліся новя графіці – словы “Бунт”. Паволе аповяду іхных сяброў, спадары Бурыкін і Папковіч таксама правялі рэшту мінулае начы ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Верагодна, што там яны застануцца да панядзелка”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме