16:12 16.06.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Удзельникі галадоўкі пратэсту звярнуліся да кіраўнікі краінаў вялікай Васьмёркі
15:00, 16 Июня |
Удзельникі галадоўкі пратэсту звярнуліся да кіраўнікі краінаў вялікай Васьмёркі:Джорджа Буша,Ангелы Меркель, Энтані Блэра, Рамана Продзі, Жака Шарака, Дзуінціры Каіндзюры, Стывэна Харпера.
Шаноўныя кіраўнікі краінаў вялікай Васьмёркі!
Мы, прадастаўнікі беларускае нацыі, актывісты нацыяльнага руху, Малады Фронт, 19-ты дзень трымаючы галадоўку пратэсту, зьвяртаемся да Вас, як да самых уплывовых людзей сьвету.
У Беларусі, дзе ўсталявана апошняя дыктатура ў Эўропе, сёньня адбываюцца массавыя рэпрэсіі супраць актывістаў дэмакратычнае апазыцыі, моладзі, вернікаў хрысьціняскіх канфэсіяў, у турмах і ссылках – дзесяткі палітвязьняў. У апошнія месяцы уладамі распачатая крымінальная справа супраць массавага маладзёвага руху “Малады Фронт”. Больш за сто чалавек узялі ўдзел у эстафетнай галадоўцы, якую распачалі маладфронтаўцы. Зараз галадоўку трымаюць дзесяць маладзёвых актывістаў.
Мы заклікаем Вас ня ехаць на самет G-8 у Санкт-Пецярбург. Цывілазаваны сьвет ня можа падтрымліваць імпэрскую Расею, якая захоўвае пры уладзе у Беларусі дэспатычыны рэжым.
Таксама мы заклікаем Вас прыкласьці ўсе намаганьні, каб:
1) Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі:
Перасьлед актывістаў маладзёвага руху,сябраў апазіцыйных партыяў, крымінальныя справы супраць Маладога Фронту й Партнэрства, у ціск вернікаў хрысьціянскіх грамадаў.
2) Не дазволіць тыранію ў Беларусі імпэрскага кіраўніцтва Расеі зьдзейсьніць аншлюс і зьнішчыць Незалежнасьць нашае Радзімы.
Мы, беларуская моладзь верым у дэмакратычную, вольную будучыню для Беларусі.
Мы змагаліся й будзем змагацца за Свабоду й Незалежнасьць Сэрца Эўропы.
Наш зварот – гэта заклік да салідарнасьці.Жыве Беларусь! Жыве Дэмакратыя!
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме