13:48 09.06.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Калі адкрыюць Нацыянальную бібліятэку?
12:11, 9 Июня | Ігнат Данілюк,
У галоўным кнігасховішчы Беларусі яшчэ ідуць будаўнічыя працы, але чытацкія білеты выдаюць ужо сёння.
Адкрыццё бібліятэкі планавалася на дзевятае чэрвеня. Мелася адбыцца шоў з удзелам прэзідэнта і піянераў. Але цырымонію перанеслі на нявызначаны тэрмін.
Як паведамілі ў прыёмнай Нацыянальнай бібліятэкі, яе адчыняць не раней за 16 чэрвеня. Пакуль у будынак пускаюць толькі тых, хто хоча атрымаць чытацкі білет. Гэта пластыкавая картка з вашымі асабістымі дадзенымі. Яе зробяць за некалькі хвілін. Галоўнае – каб вам было 16 гадоў. Пры сабе трэба мець пашпарт і 5 тысячаў беларускіх рублёў. На 9 чэрвеня выдалі ўжо каля 1500 чытацкіх білетаў.
Калі і далей выдача картак будзе такая інтэнсіўная, кіраўніцтва бібліятэкі, дай Божа, заробіць на таніроўку шкла. Бо "алмаз" зараз выглядае не так сучасна і прывабна, як разлічвалася архітэктарамі. Чаму паставілі празрыстае шкло, кіраўніцтва бібліятэкі журналістам не тлумачыць. Розныя гісторыі наконт гэтага распавядаюць будаўнікі.
- Кажуць, шкло меліся ставіць нямецкае, зацемненае, – кажа рабочы Міхаіл, які разам са сваёй брыгадай і сёння рыхтуе бібліятэку да адкрыцця. – Але мясцовыя майстры так перакасабочылі каркас, што шкло не падыйшло. Немцам адмовілі, маўляў, прадукцыя ваша - суцэльны брак. А шкло паставілі айчыннае, звычайнае. Так што на "алмаз" бібліятэка не цягне, больш падобнае да барадаўкі!..
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
16 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |