18:36 08.06.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Кітайскіх студэнтаў стане болей, а беларускіх – меней
17:02, 8 Июня | Алёна Штраль,
Пра гэткія перспектывы распавёў рэктар Віцебскага дзяржаўнага універсітэту А.Русецкі, які нядаўна наведаў КНР.
Паводле Аркадзя Русецкага, ва Усходне-Кітайскім тэхнічным універсітэце яго найбольш уразіла дысцыплінаванасць кітайскіх студэнтаў.
– Усе, хто жывуць у інтэрнатах, у 22.00 мусяць знаходзіцца ў сваіх пакоях, а ў 23.00 па ўсіх студэнцкіх гарадках адключаюць святло. У 7.15 раніцы як адзін выходзяць на агульную фіззарадку, а ў 8.00 ужо сядзяць у аўдыторыях. Два пропускі заняткаў без важкай прычыны аўтаматычна вядуць да адлічэння. Гэта ня тое што ў нас...
Аркадзя Уладзіміравіча ўразіла і іншае...
– У Кітаі ёсць тры галоўныя культы – павага да продкаў, да бацькоў і да ўлады. Паколькі студэнт з'язджае з роднага дому, то ў ВНУ пануе культ уладаў: ніхто не сумняецца ў слушнасці рашэнняў рэктара!
Рэктар Віцебскага дзяржуніверсітэту цвердзіць: з тымі 43-ма кітайскімі студэнтамі, што навучаюцца цяпер, ніколі не было такіх праблемаў, як з беларускімі. У зямляцтве ні боек, ні скандалаў, маладзёны заўсёды ветлівыя і не схільныя да палітычнай актыўнасці.
Таму беларуская дэлегацыя з вялікім энтузіазмам прыняла прапанову павялічыць колькасць набору кітайскіх студэнтаў. Цяпер штогод Віцебск будзе прымаць да 60 прадстаўнікоў КНР, а з улікам беларускай дэмаграфічнай сітуацыі, на думку А. Русецкага, з цягам часу і больш.
Кітайскія школы штогод сканчваюць 18 мільёнаў выпускнікоў, а мясцовыя ВНУ могуць прыняць толькі тры мільёны – адпаведна, запатрабаванасць замежнай адукацыі ў КНР вялікая. Мяркуецца, што ў Віцебску кітайцы будуць навучацца 2-3 гады: першыя тры курсы будуць на радзіме. Лепшыя студэнты атрымаюць магчымасць скончыць магістратуру ды аспірантуру, калі хопіць грошай.
Дарэчы, фінансавая праблема ў кітайскіх студэнтаў сапраўды паўстае вельмі востра, і некаторыя з іх гатовыя перавесціся на завочнае аддзяленне, каб мець магчымасць падзарабіць на вучобу і на жыцьцё. Але сістэмы завочнага навучання для замежнікаў у Віцебску няма, як няма і магчымасці ўладкавацца тут на працу – забараняе заканадаўства РБ. І таму нават у кітайскай рэстарацыі "Залаты дракон" працуюць пераважна беларускія хлопцы ды дзяўчаты.
Алёна Штраль
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
16 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |